Гродзенскі гарвыканкам у 2022 годзе вырашыў адрамантаваць 150 двароў замест штогадовых 100 у межаў праграмы «100 двароў». У рамках праграмы у дварах заменяць асфальт і бардзюры, прывядуць да ладу сцежкі, пасадзяць новыя дрэвы, спілуюць старыя.
Спіс першых 50 двароў, дзе запланаваны рамонт, апублікавалі на «Гродно Плюс». Пачнуць з двароў у раёне Фарты-Горкага, крыху — у цэнтры, і на вуліцах Гагарына-Міра:
Усяго ў Гродне рамонту патрабуюць амаль 500 двароў. У гарвыканкаме плануюць справіцца з імі цягам 3−3,5 гадоў. Перад пачаткам рамонту прадстаўнікі уладаў і ЖКГ сустрэнуцца з жыхарамі. Пры жаданні дадаткова ўключыць дзіцячыя пляцоўкі або паркоўкі мясцовыя жыхары могуць далучыцца да працаў як валанцёры. Сродкі на рамонт двароў вылучаць з гарадскога бюджэту.
Раней у апытанні Hrodna.life чытачы скардзіліся, што іх злуе ў Гродне. У топе праблем аказаліся стан дарог (24%), ходнікі (14%) і недастатковае асвятленне (12%). Гродзенцы скардзіліся на стан двароў. Адзначалі дрэнныя дарогі ў тым ліку ў раёне вуліц Камарова і Багуцкага, Соламавай (у двары «дарогі няма, суцэльныя ямы»), школы № 12 на Паповіча, на Фолюшы.
Чытайце таксама: Не хватает дорожек и фонарей. Как гродненцы относятся к паркам и зачем туда ходят
У 2021 годзе правялі капітальны рамонт 150 дамоў. На 2022 года перайшлі 15 дамоў. За 2022−2023 гады плануюць адрамантаваць больш за 60 дамоў. Акрамя гэтага, у хуткім часе плануюць скласці спісы капітальнага рамонту дамоў да 2025 года.
Чытайце таксама: Карта капитальных ремонтов домов в Гродно
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…