Навіны

На мяжы з Польшчай дальнабойшчыкі выйшлі на дарогу і хочуць самі рэгуляваць рух. З-за чаго гэта адбылося?

Каля пункта пропуска «Бераставіца» кіроўцы вялікагрузаў выйшлі на дарогу, каб самастойна рэгуляваць рух аўтамабіляў. Прычына — іншыя кіроўцы часта парушаюць чаргу. З-за гэтага «хвост» чаргі не рухаўся каля 30 гадзінаў, паведаміў «АвтоГродно».

Кіроўцы на дарозе. Крыніца: АвтоГродно

«За 27 гадзінаў я не праехаў ніводнага сантыметра. У гэты час міма мяне ў бок мяжы ўвесь час праязжаюць без чаргі іншыя грузавікі. Гэта трэба спыніць», — сказаў адзін з кіроўцаў у размове з «АвтоГродно».

Справа ў тым, што грузавікам забаронена стаяць на вуліцах суседняга з пунктам пропуску мястэчка Пагранічы. З-за гэтага чарга абрываецца ў населеным пункце і працягваецца пасля яго. Гэтым карыстаюцца некаторыя кіроўцы, якія аб’язджаюць такім чынам калег, што стаяць перад мястэчкам.

Схема чаргі на пункце пропуска «Бераставіца». Крыніца: АвтоГродно.

«Калі запытаеш, чаму ён праехаў міма, то кіроўца адкажа, што ў яго ёсць пропуск. Праблема ў тым, што ў 70% такіх кіроўцаў пропуску няма, яны ўводзяць ў зман астатніх, каб тыдзень не стаяць у чарзе», — патлумачыў кіроўца з чаргі. Яе агульная даўжыня зараз — каля 20 кіламетраў.

Спачатку для вырашэння праблемы кіроўцы звярнуліся да супрацоўнікаў ДАІ. Але інспектары сказалі, што іх абавязак — кантраляваць бяспеку руху і правяраць, каб ніхто не стаяў уздоўж вуліц у Пагранічным.

Дальнабойшчыкі каля пункта пропуску «Бераставіца». Крыніца: «АвтоГродно».

Як можна ўрэгуляваць сітуацыю

Дальнабойшчыкі лічаць, што трэба перапісваць нумары грузавікоў у чарзе і звяраць іх на ўездзе ў пункт пропуска «Бераставіца». Парушальнікаў - разварочваць ў канец чаргі. Альбо дзейнічаць як польскія памежнікі, якія за парушэнне чаргі спыняюць і выпісваюць кіроўцу штраф 500 злотых (€ 110 еўра — заўв. Hrodna.life).

Акрамя гэтага незадаволеныя дальнабойшчыкі лічаць, што кіроўцаў, якія прыязджаюць афармляць мытныя дакументы ў лагістычны цэнтр «Бераставіца», трэба адпраўляць у канец чаргі. Так было раней, але зараз кіроўцы застаюцца на тэрыторыі пункта пропуска і хутка праходзяць мяжу.

Падзяліцца
Меткі: аўтомяжа

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025