"Гродна Азот". Фота: Hrodna.life
На 11 лютага на лячэнні з ВРВІ знаходзяцца 406 чалавек, з каранавірусам на прадпрыемстве і ў філіялах 247 супрацоўнікаў, паведамілі ў карпаратыўным выданні «Гродненский химик». Гэта амаль 10% ад калектыву работнікаў. Асаблівых мер на прадпрыемстве не распачалі, але працу забяспечылі, распавёў Hrodna.life адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства.
Лічбы на прадпрыемстве трымаліся на адным узроўні і пачалі расці ў канцы студзеня. Яшчэ 21 студзеня на прадпрыемстве было 137 супрацоўнікаў з ВРВІ і 26 — з каранавірусам, 24 студзеня — 172 чалавекі з ВРВІ і 42 з каранавірусам. 26 студзеня лічба склала 262 чалавекі з ВРВІ і 42 з каранавірусам, 28 студзеня — 340 і 59 адпаведна. Пік захворванняў быў 4 лютага. Тады з ВРВІ былі 518 чалавек, 209 супрацоўнікаў - з каранавіруснай інфекцыяй. Гэта значыць, лік тых, што заразіўся ВРВІ, вырас ў тры разы, каранавірусам — у восем. Пасля гэтага лічбы пачалі зніжацца.
У кастрычніку 2021 года генеральны дырэктар прадпрыемства Ігар Ляшэнка распавядаў Hrodna.life, што калектыў «Гродна Азот» складаецца з 7000 супрацоўнікаў, а ўсе вакансіі, якія неабходныя для стабільнай працы завода, закрытыя.
«Па адчуваннях так, больш на паперы дапмеры — узмацніць кантроль па ўжыванні сродкаў індывідуальнай абароны і т. п. Працу забяспечылі, асаблівых мер няма», — распавёў Hrodna.life адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства.
У канцы 2021 года вакцынаваным на прадпрыемстве абяцалі прэмію 250 рублёў.
Чытайце таксама: (Дэ)прэміраванне, выходныя і пагрозы. Як гродзенцаў матывуюць вакцынавацца ад COVID-19
У пятую, «амікронную» хвалю афіцыйная статыстыка ад Мінздароўя пераваліла за дзве тысячы хворых за суткі 28 студзеня — 2221 новых выпадкаў, 17 памерлых з пацверджаным дыягназам. Пасля быў трохдзённы рост, памяншэнне і зноў рост. 10 лютага ў Беларусі паведамілі чарговы антырэкорд за час пандэміі - 8463 новых выпадкаў за суткі, памерла 14 пацыентаў з каранавірусам. Міністэрства аховы здароўя не ўдакладняе, ці ўключаюць у гэтую статыстыку дыягназы, пастаўленыя без ПЛР.
Для зніжэння нагрузкі на паліклінікі ў Гродзенскай вобласці задзейнічалі рэсурсы здраўпунктаў буйных прадпрыемстваў, паведамляе БЕЛТА. Якіх менавіта, не паведамілі. «Гэта зручна і для работнікаў. Няма неабходнасці наведваць паліклініку. Гатовыя да прыёму такіх пацыентаў і здраўпункты. Некаторыя з іх адкрылі асобныя ўваходы для пацыентаў з тэмпературай і праявамі вірусных інфекцый, шэраг прымае такіх пацыентаў у адну з змен. У здраўпунктах ажыццяўляецца выдача бальнічных лістоў, арганізавана назіранне за хворымі. Плюс яшчэ ў тым, што лекар, які працуе ў здраўпункце, добра ведае работнікаў прадпрыемства, ведае аб іх хранічных захворваннях, і, адпаведна, не ўпусціць тыя ці іншыя моманты ў лячэнні», — распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда.
Чытайце таксама: «Даслалі ратаваць сусвет». Гродзенскія студэнткі распавялі, як працуюць у паліклініцы і чаму не адпраўляюць на тэсты
Прафагляд у «Гродна Азот» і філіяле «Завод Хімвалакно» прайшлі 3 243 і 1 538 чалавек адпаведна. 79 супрацоўнікаў «Гродна Азот» і 22 работніка «Хімвалакно» не дапусцяць да працы па шкодным і небяспечным вытворчым фактарам. 13 чалавек на прадпрыемстве — з прафесійнымі захворваннямі (захворванне, якое выклікана фактарамі небяспекі працоўнага асяроддзя або характарам працы — Hrodna.life). Іх стан кантралююць лекары, двойчы на год яны праходзяць лячэнне па індывідуальнай праграме рэабілітацыі, паведамляе карпаратыўнае выданне прадпрыемства «Гродненский химик».
У сувязі са зменамі ў Канстытуцыі (у артыкул 45 дадалі прапанову: «Грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя») палітыка прадпрыемства ў дачыненні здароўя будзе будавацца па-новаму. З 2022 года:
Таксама з лютага перагледзяць падыходы па кампенсацыі выдаткаў на рэабілітацыю ў санаторыі «Жемчужина» пасля перанесеных захворванняў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…