Затрыманая ў Ваўкавыску Сталярчук Марына Аляксандраўна. Скрыншот Hrodna.life
Затрымалі жыхарку Ваўкавыска Сталярчук Марыну Аляксандраўну. Прычына — распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у мітынгах. Марына — медсястра і маці-адзіночка. Навіна пра яе затрыманне з’явілася ў праўладным Telegram-канале 11 лютага, паведамляе канал «Право имеют».
У той жа дзень на працоўным месцы затрымалі аўтаэлектрыка Гусейнава Руслана — за рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога», распаўсюджванне экстрэмісцкай інфармацыі і ўдзел у мітынгах у 2020 годзе. Ён прызнаў сваю віну.
У лютым 2022 года ўжо затрымалі не менш за сем жыхароў Ваўкавыска. «Пакаянныя» відэа з’явіліся ў праўладных Telegram-каналах. Усім інкрымінуюць распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Некаторых ужо адпусцілі са штрафам, а некаторых будуць судзіць і за ўдзел у пратэстах 2020 і 2021 гадоў.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…