У Old City на выставе “Аквафорум” пакажуць больш за 80 акварыумаў розных памераў з прыватных калекцый беларускіх акварыумістаў. Таксама ў Гродна прывязуць вялікі акварыум з рэстарана “Прага” ў Маскве, коштам больш за 30 тысяч еўра.

Наведвальнікі змогуць паглядзець на насельнікаў рэк і азёр Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Гэта і скаты, і піранні, самы, прэснаводныя акулы, афрыканскія цыхліды трапічных афарбовак і рыба-цмок – прызнаная выміраючым выглядам араванна, якую на ўсходзе лічаць сімвалам багацця і дабрабыту. Будуць там і больш звыклыя залатыя рыбкі і пеўнікі. Таксама на выставе будуць нанаакварыумы для дробных рыбак, ракаў і крэветак. Будуць там і жабы, чарапахі і іншыя жывёлы. 

У Беларусі такія выставы праводзяць каля пяць гадоў, расказала Hrodna.life прадстаўніца выставы.

На выставе арганізуюць спецыяльную рэлакс-зону, дзе можна будзе адпачыць у цішыні, паслабіцца і зняць стрэс, гледзячы на рыбак. Таксама ў рамках выставы правядуць конкурс на найлепшы акварыумны дызайн і конкурс малюнкаў. 

Арганізатары падкрэсліваюць, што наведванне выставы будзе бяспечным: прадугледжана апрацоўка рук антысептыкам і дэзінфікуючы кілімок для абутку на ўваходзе на выставу. Hrodna.life нагадвае, што ў грамадскіх месцах трэба насіць ахоўныя маскі, і не ісці туды, калі кепска сябе адчуваеце ці захварэлі.

Уваход на выставу будзе платным:

  • 6,5 рублёў для дарослых,
  • 6 рублёў для дзяцей ад трох да 13 гадоў (маладзейшым за тры гады – бясплатна),
  • 4,5 рублі – для інвалідаў першай і другой групы і шматдзетных сем’яў.

Для школьных групаў арганізуюць спецыяльны комплекс па зніжкавай цане ў буднія дні.

Падрабязнасці можна ўдакладніць па тэлефоне 8029 120-15-00.

Калі: з 12 лютага па 27 сакавіка, штодня з 10.00 да 20.00.

Дзе: у гандлёвым цэнтры “Old City” (вул. Дубко 17), першы паверх, насупраць крамы “Gloria Jeans”.

Чытайце таксама: