Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў, прысвечаны Году гістарычнай памяці, пачаўся 31 студзеня ў Гродзенскай вобласці, паведаміў тэлеграм-канал «Urban Hrodna». Мэта конкурса — падтрымаць грамадзянскія ініцыятывы для вырашэння сацыяльных пытанняў на мясцовым узроўні. Пераможцы змогуць атрымаць фінансаванне на 40−50 тысяч рублёў. Эксперт патлумачыў, чаму гэта надзвычай прагрэсіўная ініцыятыва і ці варта паспрабаваць удзельнічаць.
Па ўмовах, праекты павінны быць накіраваныя на:
На разгляд будуць прымаць не больш за адзін праект ініцыятыўнай суполкі па адной намінацыі.
«Я не памятаю, каб такое было раней. Гэта вельмі падобна да бюджэту грамадзянскага ўдзелу, які існуе ў Польшчы. Гэта неверагодна прагрэсіўна для нашай краіны і вельмі прагрэсіўна на фоне сацыяльна-палітычнага крызісу», — сказаў Telegram-каналу Urban Hrodna заснавальнік сайта Petitions.by і кіраўнік праекта «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін.
У Польшчы, пра якую згадаў Кавалкін, падобныя праекты абіраюць галасаваннем мясцовыя жыхары. Праводзяць прэзентацыю праекта, на якой заахвочваюць галасаваць. Чыноўнікі не маюць права абіраць праект. Яны могуць толькі кантраляваць, ці ўкладаецца ён у межы закладзенага бюджэту, і ці пасуе да ўмоваў конкурсу.
«Стопрацэнтнага адказу няма. Калі мы размаўляем пра гістарычную скульптуру ці ўпарадкаванне вуліцы або сквера, то тут праблемы маральна-этычнай няма. Але калі на гэтыя грошы, напрыклад, прапануюць арганізаваць канцэрт у падтрымку рэферэндума, то ўсё на сумленні ўдзельнікаў. Бо гэта грошы падаткаплацельшчыкаў і яны павінны самі вырашаць як іх скарыстаць», — лічыць Уладзімір.
«У чыноўнікаў свае мэты, але б я не глядзеў на іх як на монстраў. Але калі прыйдзе які загад з Мінска, то ўдзельнікам конкурса трэба рэагаваць і адсочваць свой праект ці іншыя. Каб ніякія падводныя плыні не ўплывалі на праект. А калі такое адбываецца, то заяўляць пра гэта публічна, каб усё выконвалася згодна з умовамі», — лічыць Уладзімір.
Прыём заявак адбываецца з 1 па 28 лютага 2022 года. Ацэньваць конкурсныя матэрыялы будуць на працягу 15 дзён пасля сканчэння прыёма і рэгістрацыі заявак. Пераможцы павінны будуць рэалізаваць праект да 1 снежня 2022 года. Абавязковая ўмова — укласці ўласныя сродкі не менш за 10% ад кошту праекта, паведаміла БелТА.
Каб прыняць удзел у конкурсе, удзельнікі мусяць перадаць арганізатарам заяву на ўдзел. Іх да канца лютага прымае Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў (230 023, Гродна, вул. Ажэшкі, д. 3). Таксама можна даслаць заяўку на электронны адрас. У тэме ліста трэба пазначыць «Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў, прысвечаны захаванню і папулярызацыі гісторыі беларускай дзяржавы і беларускага народа». Да разгляду прымаюць не больш за адзін праект грамадскай ініцыятывы ад адной ініцыятыўнай групы грамадзян па адной намінацыі.
Тут можна спампаваць конкурсныя палажэнні і форму для заявы на ўдзел.
Арганізатары конкурса — абласны Савет дэпутатаў і Гродзенская абласная асацыяцыя мясцовых дэпутатаў пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…