Навіны

У «вёсцы будучага» пад Гродна прадаюць басейн. Жыхары спадзяваліся, што яго адрамантуюць

Будынак басейна, які не працуе, з падвалам і агароджай па вул. Цэнтральнай, 8 у Абухава прададуць з аўкцыёну 10 сакавіка. Там могуць з’явіцца аб’екты грамадскага харчавання, фізкультурна-аздараўленчага, культурна-забаўляльнага, гандлёва-бытавога, медыцынскага, грамадскага, адміністрацыйнага прызначэння. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце райвыканкама. Мясцовыя жыхары ў свой час казалі, што хацелі б «адваяваць» басейн.

Валодае басейнам Гродзенскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб. Пачатковы кошт — 96 855 рублёў, задатак складзе 10 000 рублёў. Прадаюць права арэнды на 50 гадоў. У лот уваходзіць двухпавярховы будынак з падвалам плошчай 1576 кв. м. з двума басейнамі, падпорная сценка і агароджа.

Існуюць абмежаванні: участак знаходзіцца ў водаахоўнай зоне ракі і ў зоне санітарнай аховы крыніц пітнога водазабеспячэння.

Аўкцыён пройдзе 10 сакавіка ў Гродне, вул. 17 верасня, 39. Арганізатар аўкцыёну — камітэт «Гроднааблмаёмасць».

Будынак басейна ў Абухава. Фота: grodnorik.gov.by

Ужо спрабавалі прадаць

Басейн у Абухава увайшоў у Каталог невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці ва ўласнасці дзяржавы або адкрытых акцыянерных таварыстваў, размешчаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, якія падлягаюць продажу ў 2021 годзе. Яго ўжо спрабавалі прадаць як мінімум адзін раз у кастрычніку 2021 года.

Як Абухава стаў «вёскай будучыні»

Аграгарадок Абухава Гродзенскага раёна ў 2017 годзе ўключылі ў план развіцця «Вёска будучыні». Пілотны праект у канцы 2016 года ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка і даручыў стварыць такую вёску ў кожнай вобласці. Галоўная мэта — падняць сяло на новы ўзровень, дзе людзям жылося б не горш, чым у горадзе, расказвае «СБ».

Для праекта выбіралі перадавыя вёскі, якія і без гэтага выглядалі лепш на фоне іншых, адзначаў Onliner.by. Нейкага мэтавага фінансавання са статусам «вёскі будучыні» не вылучалася. Аб басейне ў гутарцы з Onliner.by у 2021 годзе гаварылі і мясцовыя пенсіянеркі, якія хацелі б адваяваць басейн, але не ведаюць як. «Вельмі дрэнна, што басейн зачынілі і не адкрываюць. Ужо колькі гадоў стаіць так. Столькі шмат там месца, такі шыкоўны басейн быў, а цяпер стаіць без толку, хутка рассыпецца ўвесь будынак», — казалі яны. Басейн нейкі час функцыянаваў як склад, а па прызначэнні яго даўно не выкарыстоўвалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025