12 гадоў таму быў паважаны гадавальнік. Што вядома пра заводчыцу сабак, якая трымала ў страху вёску пад Карэлічамі

У вёсцы Барацін сабакі з гадавальніка жывуць ужо пяць-шэсць гадоў. Жывёл там трымалі ў цесных клетках, скучана, у антысанітарыі і цемры. Частку атрымалася выратаваць валанторам. Сам жа гадавальнік, як выявилася, працуе з 2006 года, і пачынаў з добрай рэпутацыі. Onliner.by пабываў на месцы і высветліў новыя падрабязнасці. Hrodna.life выбраў з рэпартажу самае важнае.

Скандал з пітомнікам пад Карэлічамі пачаўся з відэа. Яго зняў адзін з пакупнікоў, Яўген. Ён зацікавіўся ўмовамі, у якіх жыў яго новы гадаванец.

У аб’яве на гандлёвай пляцоўцы ёрк каштаваў 50 рублёў - у 10 разоў менш за рынкавы кошт. Прадавец патлумачыла, што ў сабакі пашкоджанае вуха. Пакупнікі сустрэліся з ёй на вакзале ў Карэлічах, туды ж яна прывезла ёрка. У сабакі не хапала некалькіх зубоў, быў аблезлы хвост і праблемы са скурай. Спаў сабака стоячы.

Тады пакупнікі спісаліся з іншымі кліентамі заводчыцы. У іх былі падобныя праблемы. Дом, у якім брахалі сабакі, знайшлі, проста прачэсваючы бліжэйшыя вёскі. Маладыя людзі зайшлі ў яго і ў хлеў. Там і запісалі відэа, якое ўсіх абурыла: сабакі без ежы і вады, у моцнай цеснаце, у фекаліях. Трох сабак у вельмі дрэнным стане яны забралі адразу: стала шкада. Усяго ж там налічылі каля 200 жывёл.

«Адкормлівалі на хаду». Сабак забралі, калі жанчына спрабавала іх вывезці

Пасля таго як ролік выклалі ў сеціва, заводчыца напісала на маладых людзей заяву ў міліцыю: нібыта ў яе знікла 29 сабак і 9 мяшкоў корму, сумарная шкода — € 30 тысяч.

Зааабаронцы і валанцёры звярнулі ўвагу на праблему. Яны напісалі на заводчыцу сустрэчную заяву з мэтай высветліць умовы ўтрымання жывёл. У суботу, 5 лютага, яна паспрабавала вывезці сабак, але мітусню заўважыла суседка і паведаміла валанцёрам, а тыя звярнуліся ў міліцыю. Яны як раз пераконвалі міліцыю дазволіць забраць жывёл на ператрымку, і супрацоўнікі імгненна прынялі рашэнне на іх карысць, распавяла Аксана Давыдзенка, старшыня Асацыяцыі зоаабарончых арганізацый.

Бус спынілі, сабак апісалі і дазволілі забраць іх на часовую ператрымку паводле дамовы. Гаспадыню забралі на допыт. Зааабаронцы кінулі покліч у сацсеткі, і на працягу дзвюх-трох гадзін валанцёры з усёй краіны прыехалі і пачалі вывозіць сабак. Адкормлівалі на хаду, ежу гатавалі проста каля Карэліцкага РАУС, распавяла валанцёрка Кацярына Сапега. Агулам удалося забраць 114 жывёл, 32 патрапілі ў Гродне ў арганізацыю"Преданное сердце".

Трымала суседзяў у страху

У дзень прыезду журналістаў, 7 лютага, суседзі, валанцёры і мясцовая ўлада сабраліся каля дома, які належыць заводчыцы. Па іх словах, яны не ведалі пра тое, колькі ўсяго сабак трымае жанчына, і наколькі кепскія ўмовы. Пры гэтым суседзі заўважалі, што гаспадыня не бывае ў гадавальніку па два тыдні.

Гадавальнік з’явіўся ў вёсцы гадоў пяць-шэсць таму, адразу пасля таго, як заводчыца з Мінска купіла там дом. Спачатку там былі вялікія, байцовыя пароды. Плота і будак тады не было. Па словах суседзяў, сабакі часта зрываліся і трымалі іх у страху. Суседзі судзіліся, дэпутат і старшыня спрабавалі дамовіцца, але сабак на ўчастку рабілася ўсё больш. Што адбываецца ў самім доме, ніхто не ведаў. Усё ж з часам жанчына зрабіла пару будак, з паддонаў і сеткі збудавала плот, а на дом павесіла камеры. Праўда, суседзі лічаць, што яны не працуюць.

Пазней заводчыца выкупіла яшчэ некалькі ўчасткаў з пабудовамі. На вуліцы сабак было не больш за дзесяць. Калі з жанчынай спрабавалі пагаварыць пра іх, адказвала: «Не чапайце мяне, пакіньце ў спакоі», распавялі суседзі. Кантакт так і не наладзіўся, жыхары вёскі яе пабойваліся. На вусныя скаргі ніхто не рэагаваў, а заявы пісалі нямногія.

У мінулым — паважаны гадавальнік

Вольга купляла ў гэтай самай заводчыцы котку 12 гадоў таму. Тады гэта быў вельмі паважаны гадавальнік кітайскіх чубатых і котак-сфінксаў ў Мінску, распавяла яна. Усё было легальна, жанчыне выдалі пашпарт, дамову, заводчыца правярала, ці стэрылізавалі котку новыя гаспадары. «Калі я была ў яе дома ў сталіцы, некастрыраванные каты сядзелі ў вялікіх клетках — гэта нармальна. А сабак яна ў шафе закрывала, каб тыя не брахалі. Я не веру, што тут няма катоў: яны ж велізарных грошай каштавалі, навошта з імі завязваць?», — здзіўляецца Вольга.

Аб’явы аб продажы сабак з гадавальніка. Фота: Onliner.by

Цяпер сайт гадавальніка не адкрываецца. Мяркуючы па інфармацыі з аб’яў дзесяцігадовай даўніны, чубатыя з яго ўдзельнічалі ў выставах і спаборніцтвах па грумінгу. У больш свежых аб’явах цэны сталі рэзка ніжэй, у гадавальніка памяняўся адрас і асартымент.

«Брудны камяк поўсці»

Зараз у заводчыцы канфіскавалі не ўсіх звяроў - каля яе дамоў засталіся скуголіць сабакі, якія яшчэ не пераехалі.

Пакуль валанцёры атрымліваюць заключэнне ад ветэрынараў. Стан здароўя ў сабак дрэнны: у некаторых няма зубоў, яны знясіленыя і абязводжаныя, з носа і цмочкаў цячэ гной, пашкоджаны зрок, амаль ва ўсіх брудныя вушы і заблытаная поўсць, распавяла старшыня Асацыяцыі зоаабарончых арганізацый Аксана Давыдзенка. Візуальна сабакі падаюцца пародзістымі, але могуць быць і метысы. Для дакладнага вызначэння пароды іх трэба везці да кінолагаў. «Плюс па знешнасці некаторых адразу і не скажаш, што перад табой сабака — хутчэй брудны камяк поўсці». Сярод сабак ёсць і падлеткі.

Усе канфіскаваныя сабакі апісаны, кожнай прысвоілі нумар і сфатаграфавалі. У валанцёраў яны знаходзяцца менавіта на часовым утрыманні, гэта не іх маёмасць.

Гаспадыня не выходзіла на кантакт з валанцёрамі і не заяўляла, што хоча забраць сабак назад. Валанцёры ж плануюць дамагацца таго, каб сабак у яе канфіскавалі назусім. «Каб у доме і ў такіх умовах жыла сотня сабак — я такога ніколі не сустракала», — распавяла Аксана Давыдзенка.

А як паводле закону?

З пункту гледжання Грамадзянскага кодэкса сабака — маёмасць. Каб даказаць, што ты ўласнік, патрэбныя дакументы, чэкі, чыпы і гэтак далей. Аднак на практыцы хапае таго факту, што жывёл канфіскавалі з канкрэтнага дома, запэўніваюць зоаабаронцы. Паводле 16.29 КаАП («Жорсткае абыходжанне з жывёламі або збавенне ад жывёлы») у залежнасці ад характару наступстваў вінаватаму могуць пагражаць штраф да 960 рублёў, грамадскія працы ці арышт. Менавіта па гэтым артыкуле міліцыя праводзіць праверку ў дачыненні да гаспадыні карэліцкага гадавальніка.

Артыкулам 242 Грамадзянскага кодэкса прадугледжана, што ў выпадках негуманнага стаўлення да жывёл іх могуць забраць ва ўладальніка, патлумачыла юрыстка Таццяна Равінская. Зацікаўленая асоба зможа выкупіць іх па дамоўленасці з уладальнікам або атрымаць гадаванцаў праз суд. Кошт вызначае сам уладальнік альбо суд.

Што сказалі ў міліцыі

Міліцыя выявіла, што жыхарка Мінска выкарыстала вясковы дом для захоўвання і размнажэння карлікавых парод сабак для продажу. Сама пастаянна на месцы не пражывала, сабакі знаходзіліся ў клетках.

У міліцыю было пададзена дзве сустрэчныя заявы. Адна ад заводчыцы аб крадзяжы 29 жывёл, другая — ад зааактывістаў і валанцёраў з мэтай высветліць умовы ўтрымання жывёл. Паводле абедзвюх заяў праводзіцца праверка, пракаментавалі сітуацыю ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. 114 сабак канфіскавана. Іх перадалі валанцёрам на захоўванне і аказанне неабходнай ветэрынарнай дапамогі. «У доме сабак не засталося. Заводчыца ад міліцыі не бегае, спрыяе», — удакладнілі ў міліцыі.

Як дапамагчы?

На сённяшні дзень «Преданному сердцу» патрабуецца дапамога з аплатай ветэрынарных паслуг. 32 сабакі знаходзяцца на адказным захоўванні ў арганізацыі.

Дапамагчы фінансава можна праз АРІП: дабрачыннасць — абарона жывёл — Преданное сердце (код 241 285). У полі прозвішча, імя валанцёры просяць пазначыць нумар збору — «422» ці проста напісаць «Карэлічы».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024