Асноўную частку будаўніцтва ў новых Грандзічах плануюць скончыць да 2025 года. У 2022 завершаць будаўніцтва ў Грандзічах-3 і пачнуць Грандзічы-4.
У Грандзічах-3 будуюць чатырохпавярховую школу з басейнам. Яна разлічана на 44 класа для 1020 вучняў.
У 2023 годзе павінны здаць у эксплуатацыю новы дзіцячы садок на 335 месцаў. Яго пачнуць будаваць сёлета, удакладнілі на «Гродно Плюс». У яслі-сад № 111 на 230 месцаў, адкрыты год таму, зараз ходзяць 338 дзяцей.
Пакуль дзеці з Грандзіч ездзяць у школы на Дзевятоўцы — СШ № 32, 27 і 28. Каб вучні маглі туды дабірацца, мянялі маршрут аўтобуса № 5. Таксама ў Грандзічы ходзяць аўтобус № 17, тралейбусы № 23 і № 24, які нядаўна ўрачыста адкрылі.
У 2023 годзе плануюць здаць першыя дамы ў Грандзічах-4 і пачаць Грандзічы-1.
Раней паведамлялі, што ў Грандзічах-1 пабудуюць 11 дамоў (1340 кватэр). Гэтую частку будуць будаваць на самым складаным рэльефе з перападамі вышынь да 25 метраў. У межах новай забудовы запраектавана 915 парковачных месцаў. У паўднёвай частцы мікрараёна Грандзічы праекціроўшчыкі прапанавалі пабудаваць яшчэ чатыры паркінгі на 596 машынамесцаў кожны.
У Грандзічы-4 для ацяплення, падагрэву вады і прыгатавання ежы ў жылых дамах і аб’ектах сацыяльнай сферы збіраюцца выкарыстоўваць электраэнергію. Там будзе 19 шматпавярховых электродамаў на 2433 кватэры. Агульная жылая плошча складзе 157 тысяч кв. м.
У Грандзічах-3 пабудуюць 24 дома (каля 2500 кватэр), гэта 177 тысяч кв.м. У Грандзчах-2 пабудавана 20 дамоў (2000 кватэр) — 137 тысяч кв. м жылля.
Паралельна ў мікрараёне будуюць гандлёвыя аб’екты. Буйныя павінны завяршыць да канца 2022 года, распавёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Таксама ёсць шмат дамоў, дзе першыя паверхі нежылыя. У іх будуць размяшчацца аб’екты аказання розных паслуг.
Новыя дамы будуюць з улікам інклюзіі. У іх прадугледжана выкарыстанне шрыфта Брайля, праходы да ліфтаў будуць без прамежкавага лесвічнага маршу, адразу з вуліцы.
Жылы раён Грандзічы пачалі будаваць у 2018 годзе. Асноўны забудоўшчык — ААТ «Гроднажылбуд». Усяго тут збіраюцца пабудаваць 22 мікрараёны: 14 пад шматпавярховую забудову і 8 — для прыватных дамоў. Паводле планаў у Грандзічах будуць пражываць 65 тысяч чалавек. Агульная плошча мікрараёна — 653 гектары.
Праца над рэалізацыяй праекта да 2025 цалкам не завершыцца. Яе разлічваюць яшчэ на 10−12 гадоў.
Чытайце таксама: Рейсы для азотовцев отменили из-за нарушений масочного режима — его заменят городским автобусом
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…