Навіны

Цэнзура ў фотаклубе «Гродна»: вітаецца глянцавы горад, палітычна нядобранадзейным аўтарам адмаўляюць у выставах

У народным фотаклубе «Гродна» дзенічае цэнзура на выставы «ненадзейных» фатографаў. Кіраўнік фотаклуба Аляксандр Ласмінскі не дазваляе праводзіць выставы «палітычна няверным». Гэтую інфармацыю Hrodna.life пацвердзілі тры розныя крыніцы, блізкія да фотаклуба, якія пажадалі застацца ананімнымі.

«Калі былі падзеі жніўня 2020 года, планавалася выстава „Імгненні гродзенскай прыгажосці“ і яго (Аляксандра Ласмінскага — заўв. Hrоdna.life) нават даціснулі, каб паказаць фота з плошчы. Але потым усё змянілася і ён „зліўся“. А так, у асноўным выглянцаваны, паштовачны малюнак быў», — распавёў Hrodna.life адзін з гродзенскіх фатографаў.

Пачалося пасля выбараў ці было раней?

«Такая сітуацыя сапраўды ёсць. Ласмінскі заўсёды лічыў, што „палітычна няверным“ няма чаго рабіць [на выставах] па меншай меры ў дзяржаўных установах. А зараз недзяржаўных пляцовак для выстаў лічы і няма. Але раней і замовы зверху такой не было, і апазіцыянерства было ва ўсіх збольшага латэнтнае», — пацвердзіў у размове з Hrodna.life іншы фатограф.

Аляксандр Ласмінскі. Крыніца. sb.by.

У 2022 годзе у культурным цэнтры «Фестывальны» была запланавана выстава Святланы Несцярэнкі - «Гродненские закаты». Выстава ўжо была ўключана ў план, але Ласмінскі нібыта звярнуўся ў аддзел культуры, каб выставу не дазволілі, бо Несцярэнка «палітычна нядобранадзейная». Hrodna.life вядома, што падобным чынам была адмененая як мінімум выстава яшчэ аднаго фатографа, запланаваная на 2022 год.

Рэдакцыя Hrodna.life даслала Аляксандру Ласмінскаму пытанні, але адказ на іх не атрымала.

Як даўно Ласмінскі ўзначальвае фотаклуб

Аляксандр Ласмінскі — заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў, кіраўнік народнага фотаклуба «Гродна». У 2008 годзе Ласмінскі стварыў гарадскі тэлеканал «Гродна Плюс», якім кіраваў да 2016 года. Таксама быў стваральнікам і дырэктарам мясцовага радыё MFM. У 2011 годзе Ласмінскага ўзнагародзілі медалём Францыска Скарыны, а ў 2012 — нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад ў развіццё культуры Беларусі». Ласмінскі тройчы абіраўся дэпутатам Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў.
Народны фотаклуб «Гродна» дзейнічае з 1972 года. Аляксандр Ласмінскі кіруе аб’яднаннем з 2004 года.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025