У карэліцкім пітомніку каля 200 сабакаў мініпарод трымалі ў кепскіх умовах. Жывёлаў утрымлівалі ў цесных клетках, антысанітарыі і цемры. Гродзенскія валанцёры забралі адтуль 32 сабакі. Астатніх — іншыя зааабарончыя арганізацыі з Мінска, Ваўкавыска, Ліды, Навагрудка і Заслаўя. Зараз адбываецца медычны агляд жывёлаў. Далей іх чакае лекаванне, а некаторых — аперацыі. Пра гэта 6 лютага паведаміла арганізацыя «Преданное сердце».
Сярод сабакаў: шпіцы, балонкі, ёркі, кітайскія хахлатыя. Усе жывёлы галодныя, хворыя і паўлысыя. Акрамя гэтага, жывёлы не стэрылізаваныя, а таксама не прывучаныя да шпацыраў. Практычна ўсе жывёлы ва ўзросце.
На дадзены момант жывёлы лічацца маёмасцю пітомніка на захоўванні. Зараз валанцёры аддаюць сабакаў толькі на ператрымку пад дамову, бо далейшы лёс жывёлаў будзе вядомы пася суда.
Калі хто хоча дапамагчы жывёлам, то можна звяртацца да валанцёраў арганізацыі «Преданное сердце».
Читайте подробнее: Из кореличского питомника на передержку отдали 114 животных
Як стала вядома пра жахі ў пітомніку
Пра пітомнік стала вядома выпадкова. Пакупнікі, якія прыехалі набыць сабаку, убачылі, у якіх умовах утрымліваюць жывёлаў. Яны знялі відэа і нават паспрабавалі забраць адтуль самых хворых. Відэа разышлося па сацыяльных сетках. Навагрудскія зааабаронцы падалі заяву ў міліцыю.
Чытайце таксама: