Студэнты Гродзенскага медычнага ўніверсітэта з 2 лютага дапамагаюць спецыялістам у паліклініках. З 7 лютага на дапамогу лекарам адправяць студэнтаў Гродзенскага медычнага каледжа. Гэта звязана з павялічэннем колькасці захварэлых на каранавірус, паведаміла «Гродзенская праўда».
У гродзенскія паліклінікі медуніверсітэт накіраваў 126 студэнтаў шостага курса лекарскага факультэта і 50 педыятрычнага. Таксама ў кол-цэнтрах працуюць 20 студэнтаў медыка-дыягнастычнага факультэта. Як валанцёраў накіравалі 30 студэнтаў медыка-псіхалагічнага факультэта. Яны займаюцца дастаўкай рэцэптаў для пацыентаў.
Паводле загада міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, ад 1 лютага ў паліклініках студэнты маюць права выпісваць рэцэпты, а таксама афармляць бальнічныя лісткі. Ва ўніверсітэце студэнтам правялі адпаведны інструктаж.
Куратарам для студэнтаў прызначылі намеснікаў галоўнага лекара па лекарскай працы, загадчыкаў паліклінічных аддзяленняў, а таксама выкладчыкаў медуніверсітэта.
Чытайце таксама:
Мінздароўя: паліклінікі будуць працаваць без выхадных. Што адбываецца з каранавірусам ў Беларусі
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…