Навіны

Затрымалі чатырох жыхароў Ваўкавыска. У чым іх абвінавачваюць?

Не менш за чатырох жыхароў Ваўкавыску затрымалі на гэтым тыдні. «Пакаянныя» відэа з’явіліся ў праўладных Telegram-каналах. Усім інкрымінуюць распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Некаторых будуць судзіць і за ўдзел у пратэстах 2020 і 2021 гадоў.

UPD 4 лютага. Вадзіма Ляхоўскага вызвалілі.

31 студзеня на вуліцы затрымалі 32-гадовага Ляхоўскага Вадзіма Віктаравіча. На камеру ён сказаў, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП). Таксама ў жніўні 2020 года ён удзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах, а праз год зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Праўладныя Telegram-каналы сцвярджаюць, што яго затрымалі, калі ён выйшаў пікетаваць у падтрымку палітвязняў. На камеру знялі фота з БЧБ-сцягам з тэлефона Вадзіма, сувеніры з «Мова Нанова ў Ваўкавыску», БЧБ-сімволіку, і прызавую бутэльку алкаголю з інтэлектуальнага квіза «Мазгаломы».

У той жа дзень па той жа прычыне ва ўласным доме затрымалі Рагеля Дзмітрыя Уладзіміравіча 1989 г. н. Ён распавёў, што неаднаразова ўдзельнічаў у мітынгах. На камеру паказалі некалькі фота, дзе Дзмітрый быў з БЧБ-сцягам. У праўладных Telegram-каналах сцвярджаюць, што раней яго судзілі па арт. 364 КК «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Сяргей Зелянкоў. Скрыншот Hrodna.life
Мікалай Варапай. Скрыншот Hrodna.life
Дзмітрый Рагель. Скрыншот Hrodna.life
Вадзім Ляхоўскі. Скрыншот Hrodna.life

Праз дзень пры выхадзе з кватэры затрымалі Варапая Мікалая Сяргеевіча. Прычына тая ж — распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

3 лютага ў Ваўкавыску затрымалі мэнэджара адной з прыватных кампаній Сяргея Аляксандравіча Зелянкова. У «Одноклассниках» ён размясціў «экстрэмісцкую інфармацыю, якая абражае дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». На камеру Сяргей сказаў, што ў 2020-м і 2021-м удзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Ён прызнаў віну. Мяркуючы па відэа, ГУБАЗ затрымаў яго на працоўным месцы. У «пакаянным» відэа паказалі Сяргея з БЧБ-сцягам.

Самы «палітычны» артыкул

Арт.19.11 КаАП на працягу апошніх некалькіх месяцаў стаў самым папулярным «палітычным» артыкулам, паводле якога беларусаў адпраўляюць за краты і караюць велізарнымі штрафамі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Толькі ў рэгіёнах за студзень па гэтым артыкуле асудзілі мінімум 20 чалавек. Але таксама вядома, што трое суддзяў вырашылі спыніць адміністрацыйныя справы па гэтым артыкуле «у сувязі з недаказанасцю віны ў здзяйсненні правапарушэння».

Чытайце таксама: Гродзенцаў масава судзяць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод іх супрацоўнікі «Гродна Азот» і журналісты

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025