Мінздароўя: паліклінікі будуць працаваць без выхадных. Што адбываецца з каранавірусам ў Беларусі

Рэжым працы паліклінік падоўжаць на выхадныя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Гэта звязана з ростам захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) і COVID-19, паведаміла прэс-служба Мінздароўя. Пры гэтым Беларусь выйшла на рэкорд нават паводле афіцыйнай статыстыкі, Міністэрства аховы здароўя просіць правесці сустрэчы выпускнікоў онлайн, а міністр здароўя заклікаў не панікаваць.

Абноўлена. Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя на 3 лютага зафіксавалі 4 990 новых выпадкаў COVID-19 за дзень. За суткі памерлі 15 пацыентаў з каранавірусам, 4 581 чалавек ачуняў.

У суботу і нядзелю паліклінікі будуць працаваць ужо з найбліжэйшых выхадных — 5 і 6 лютага. Гэта датычыць і прыёму пацыентаў у саміх паліклініках, і агляду дома. Дакладны графік працы вызначаць кіраўнікі ў кожнай медустанове самастойна.

Змены будуць дзейнічаць да моманту нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі і ўзроўню захворвання на ВРВІ і COVID-19 у абласцях і Мінску.

Выпускныя правесці анлайн

Таксама Мінздароўя парэкамендавала не праводзіць традыцыйныя сустрэчы выпускнікоў, каб знізіць распаўсюджванне вострых рэспіраторных інфекцый і COVID-19. Як альтэрнатыву прапануюць сустрэчы ў сацыяльных сетках або праз відэаканферэнцыі. Таксама іх можна перанесці на больш позні час — «пасля стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі».

Рекомендация касается как вечеров в школах, так и встреч в кафе и ресторанах. Обычно вечера встреч выпускников в школах Беларуси проводят в первую субботу февраля. В 2022 году это 5 февраля.

Бьем рекорд

Мінздароўя адзначае рост хворых у тым ліку і сярод дзяцей, «якія наведваюць арганізаваныя калектывы». У гэтую, «амікронную» хвалю афіцыйная статыстыка пераваліла за 2 тысячы хворых за суткі 28 студзеня: 2221 новых выпадкаў, 17 памерлых з пацверджаным дыягназам. Пасля быў трохдзённы рост. 31 студзеня колькасць крыху зменшылася — 1965 новых выпадкаў COVID-19 і 13 памерлых. І вось 2 лютага афіцыйныя лічбы ўпершыню з пачатку пандэміі назвалі большыя за 3 тысячы: 3 634 новыя выпадкі COVID-19 за суткі, паведамілі пра 17 памерлых. На наступны дзень, 3 лютага, афіцыйны рост COVID-19 склаў ужо 4 990 новых выпадкаў на суткі. Памерлі 15 пацыентаў з каранавірусам, 4 581 чалавек ачуняў.

Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя не будзе мець звестак пра людзей, якія атрымалі станоўчы вынік па тэсту з аптэкі і не звярнуліся да ўрача. Пра з’яўленне ў сетцы «Белфармацыя» экспрэс-тэстаў для вызначэння антыцелаў класа ІдМ і IgG да каранавіруса SARS-CoV-2 і экспрэс-тэстаў для вызначэння нуклеакапсіднага антыгена SARS-CoV-2 Міністэрства аховы здароўя паведаміла 2 лютага. Праўда, пошукавыя сістэмы паказваюць наяўнасць такіх тэстаў толькі ў мінскіх аптэках.

Піневіч: панікаваць не трэба

Мяркуючы па даследаваннях, новы штам каранавіруса «амікрон» замяшчае штам «дэльта» і выцесніў вірусы грыпу, якія былі яшчэ актуальныя тыдні два таму. Пра гэта міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч расказаў падчас урачыстага адкрыцця КТ у Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Працэс у Міністэрстве аховы здароўя назвалі твіндэміей — аднамомантавай цыркуляцыяй грыпу і кавіда. У ведамстве заўважылі, што колькасць тых, хто звярнуўся ў паліклінікі ў аўторак і сераду прыкладна ў 2,5 разы меншая, чым у панядзелак 31 лютага, сказаў Піневіч. Рост шпіталізацыі адбыўся, але нязначны — не больш за 30% ад восеньскага піка. Гэта звязваюць з больш лёгкім ходам хваробы на новы штам.

«Заклікаю не панікаваць. Калі мы ўспомнім эпідэміі грыпу мінулых гадоў, то тады таксама да дапамогі лекарам прыцягваліся студэнты, інтэрны — ім давалася права для выпіскі бальнічнага, што мы і зрабілі», — сказаў міністр здароўя.

Новыя метады назірання

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 31 студзеня дазволіў лекарам ставіць дыягназ «інфекцыя COVID-19» пры наяўнасці клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных. ПЛР-тэставанне або антыген-тэставанне для гэтага ўжо не трэба. Падобна на тое, што прычынай сталі вялікія чэргі у паліклініках пасля выхадных.

З 25 студзеня пацыентаў з пацверджаным каронавірусам назіраюць дома з выкарыстаннем тэлефоннай сувязі, да знікнення клінічных сімптомаў. Ім уручаюць патрабаванні пра выкананне правілаў самаізаляцыі.

  • Хворых з безсімптомным ходам хваробы актыўна назіраць не будуць. Пры з’яўленні клінічнай сімптаматыкі яны павінны будуць патэлефанаваць у кол-цэнтр. Перыяд назірання (ізаляцыі) — да 7 дзён з даты здавання біялагічнага матэрыялу.
  • Пацыентаў з лёгкай формай COVID-19 і без фактараў рызыкі цяжкага ходу будуць назіраць не радзей за 1 раз на 3 дні да клінічнага выздараўлення. Перыяд назірання (ізаляцыі) — да 10 дзён з даты з’яўлення клінічных сімптомаў COVID-19.
  • Пацыентаў з сярэднецяжкай формай захворвання, або з лёгкай формай і з фактарамі рызыкі будуць назіраюцца штодня да клінічнага выздараўлення. Пры неабходнасці перыяд назірання (ізаляцыі) — да 21 дня з даты з’яўлення клінічных сімптомаў каранавіруса.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне добраўпарадкуюць пахаванні на Фолюшы — на месцы лагера часоў Другой сусветнай

Рэканструкцыю воінскага пахавання на Фолюшы на месцы лагера “Шталаг 324” запланавалі ў Гродне. Для пачатку…

21 верасня 2024

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, які змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024