Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня падпісаў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі. Згодна з ім, вучань зможа сысці са школы толькі скончыўшы 11 класаў. Якія яшчэ змены закранулі Кодэкс аб адукацыі.
Новы Кодэкс прадугледжвае ўсеагульнае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта значыцца, што калі раней вучань пасля дзевяці класаў мог атрымаць атэстат аб базавай адукацыі і сысці, то зараз кожны павінен скончыць 11 класаў.
З 2023 года можна будзе паступіць у ВНУ па сертыфікаце выпускных іспытаў. Паступленне будзе адбывацца па выніковай атэстацыі. Яе будуць праводзіць па сканчэнні 11 класаў у выглядзе цэнтралізаванага іспыта.
Чытайце таксама: В Беларуси все же объединят выпускные экзамены и ЦТ, но только по двум предметам
Прадаставяць ільготы пры паступленні ў ВНУ для тых, хто скончыў спартова-педагагічныя і вайскова-патрыятычныя класы. Акрамя гэтага плануюць павысіць колькасць паступаючых па мэтавым накіраванні: на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці - да 70%, на медычныя — да 80%, на іншыя — да 60%. Такое накіраванне зараз можна будзе атрымаць у любым населеным пункце.
Дадаткова ільготы пры паступленні атрымаюць не толькі пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд, але і іх удзельнікі.
Для таленавітых дзяцей і моладзі створаць новы від дадатковай адукацыі на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Яго выпускнікі таксама атрымаюць ільготы пры паступленні ў ВНУ.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…