У Гродне працягваюць абследаваць масты. З-за гэтага 31 студзеня перакрылі пешаходны мост праз роў на вуліцы Фамічова. Колькі часу яго будуць абследаваць, пакуль не вядома.
Мост праз роў - самы хуткі шлях у лесапарк Румлёва для жыхароў вуліц Фамічова і Гая.
Таксама 26 студзеня на рамонт перакрылі мост праз раку Гараднічанку каля Старога замка. Прычына закрыцця — кепскі стан моста з-за ўзроста, а таксама з-за дажджоў і снегападаў. Дакладныя тэрміны рамонту пакуль невядомыя.
У лістападзе 2021 года адбыўся рамонт Старога мост. У канцы снежня 2021 года пачалі рамонт на Румлёўскім мосце. Ён будзе доўжыцца да 26 красавіка 2022 года.