Затрыманых супрацоўнікаў «Гродна Азот» пачалі судзіць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Такое ж пасяджэнне чакае затрыманую раней Таццяну Саўко, якую праз 72 гадзіны адпусцілі без суда. Раней па тым жа артыкуле судзілі журналіста «Народнай Волі» Міхаіла Карневіча — ён атрымаў штраф.
31 студзеня па ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» у судзе Ленінскага раёна пачалі судзіць Міміша Аляксандра Уладзіміравіча, 1964 г. н., з цэха водазабеспячэння (ЦВС). Затрымалі яго 13 студзеня разам з сынам — Мімішам Яўгенам Аляксандравічам 1991 г. н., з цэха кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі (КВПіА). Судзіць яго Руслан Гурын.
Праз дзень, 1 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна будуць судзіць Карусь Віктара Леанідавіча, 1987 г. н., майстра па рамонце тэхналагічнага абсталявання цэха метанол. Суддзя — Валерый Шпак. Віктара затрымалі 14 студзеня.
Чытайце таксама: Затрымалі як мінімум 12 супрацоўнікаў «Гродна Азот». Што з імі адбываецца пасля затрымання?
Таццяну Саўко затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў 13 студзеня і адпусцілі праз 72 гадзіны без суда. 3 лютага, а 10.00 яе ўсё ж будуць судзіць у судзе Ленінскага раёна паводле ч.2 арт 19.11 КаАП. Суддзя — Ганна Леусік.
Паводле таго ж артыкула 2 лютага будуць судзіць гродзенку Вольгу Бруянок.
Чытайце таксама:
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў 31 студзеня затрымалі 32-гадовага Ляхаўскага Вадзіма Віктаравіча з Ваўкавыска. На камеру ён сказаў, што ў жніўні 2020 года ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах, а праз год зарэгістраваўся ў плане «Перамога».
21 студзеня ў Гродне затрымалі журналіста і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіла Карневіча. 24 студзеня яго асудзілі — ён атрымаў штраф 800 рублёў (25 базавых велічынь) за рэпосты ў сацыяльных сетках.
«Суткі» пакуль нікому з «азотаўцаў» не давалі, распавёў «Нашай Н**е» кіраўнік стачкама Юрый Рававы. Але іх затрымлівалі на 72 гадзіны або жа адпускалі да суда, і потым суд прызначаў штраф.
У Мастах 19 студзеня адбыўся суд над выкладчыкам сальфеджыа і музычнай літаратуры мясцовай дзіцячай школы мастацтваў Галінай Цярэнцьевай. Яе затрымалі 16 снежня проста на працы і суткі ўтрымлівалі ў камеры мясцовага РАУС. Дома ў Галіны правялі ператрус, падчас якога канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і робат-пыласос, паведамляе «Вясна». На выкладчыцу склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпост з Бел*ат ў 2019 годзе. Суд Мастоўскага раёна пакараў Цярэнцьеву штрафам у памеры 640 рублёў (20 базавых велічынь).
Чытайце таксама:
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…