Расклад руху аўтобуса №35 (Тарусічы – Райсельгазтэхніка) зменіцца з 29 студзеня. Пра гэта паведаміў Аўтобусны парк Гродна. Змена датычыць вечаровых рэйсаў па працоўных днях.

Аўтобус будзе ездзіць пазней, каб школьнікі, якія навучаюцца ў другую змену, маглі даехаць дадому ў мікрараён Баранавічы, патлумачыў “Вечерний Гродно”.

Акрамя гэтага, з 26 студзеня змянілі расклад аўтобуса №52 (“Вішнявец 5 – Заводакіраванне ААТ “Гродна Азот””). Актуальны расклад аўтобусаў можна праверыць у ZippyBus.

Змянілі назвы чатырох прыпынкаў

Для больш эфектыўнага інфармавання пасажыраў 24 студзеня змянілі назвы чатырох прыпынкаў.

  • “ГАП №2 (на вул.Пучкова ў дзвух накірунках) змянілі на “Вуліца Усава”;
  • “Кафэ “Рамантыка” (на вул.Горкага) змянілі на “Дом навукі і тэхнікі”;
  • “Аўтатранс №9” (на вул.Карскага ў дзвух накірунках) змянілі на “Вуліцу Куйбышава”;
  • “Магазін” (на вул.Садакова) змянілі на “Сярэдняя школа №35”.

Чытайце таксама: Рейсы для азотовцев отменили из-за нарушений масочного режима — его заменят городским автобусом