Ірына Гой, пляменніца кіраўніка Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя, выйшла замуж за шоўмена Дзяніса Кур’яна. Яны распісалася 3 верасня ў Менску.
Ірына Гой — псіхолаг паводле адукацыі, арганізатарка мерапрыемстваў. З 2015 па 2019 год была намесніцай начальніка аддзела культуры ў Гродзенскім гарвыканкаме. Да гэтага працавала ў МТС, на Гродзенскім механічным заводзе і нават медсястрой у абласным скурна-венералагічным дыспансеры.
Для Дзяніса Кур’яна гэта другі шлюб. Разам пара ўжо тры гады. «Пажаніліся, бо каханне, а не таму што „тэрмінова трэба“. Без вяселля, без цырымоній, без картэжа… спакойненька і кайфова», — напісаў Кур’ян у сторыз у Instagram.
Ірына і Дзяніс працуюць разам. Дзяніс Кур’ян — адзін з заснавальнікаў сеткі фудкортов «Мама дома» ў Мінску, Гомелі і Магілёве. Ірына Гой працуе там сеткавым маркетолагам. У студыі вытворчасці карпаратыўных фільмаў і рэкламных ролікаў Promofilm Кур’ян — крэатыўны дырэктар, а Ірына — менеджарка. Ірына — прадзюсерка ў YouTube-праекце Кур’яна «Дзе грошы, Дзяніс?» пра бізнэс.
Раней Кур’ян быў вядоўцам на БТ і АНТ. Працаваў у праектах «Еўрафэст» і «Еўрабачанне», «Міс Беларусь», «Міс Супранэншл», «Дзень Расіі-2012».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…