На святкаванні Дажынак Гродзенскай вобласці сёлета вудзілі рыбу ў фантане, гулялі ў боўлінг капустай і ладзілі “Цукровыя гульні”. Свята прайшло 25 жніўня ў Скідзелі. Hrodna.life сабраў незвычайныя моманты абласных Дажынак.
На суботнім канцэрце выступалі спеўныя калектывы з розных раёнаў вобласці. У цэнтральным скверы зладзілі выставу-кірмаш ад рамеснікаў, установаў і мясцовага лясгасу. Былі і ўжо звыклыя для беларускіх святаў частаванне “салдацкай” кашай ды медыцынскі гарадок. Не абышлося без тэматычнай пляцоўкі, прысвечанай 76-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.



Падворак Астравецкага раёна 
“Кола цудаў” ад Смаргонскага раёна 
На падворку Шчучыншчыны чакалі дзіўныя дзеці






Скрыншот з рэпартажу “Гродно Плюс” 
Крыніца фота: Galina Petrenko, Facebook
Удзельнікі свята таксама спаборнічалі, хто хутчэй пранясе шэсць мяхоў цукру. Конкурс ад Скідзельскага цукровага камбіната назвалі “Цукровыя гульні”, паведамляе “Гродзенская праўда”. Яшчэ адна актыўнасць – з саломы зрабілі лабірынт, а ў ім – боўлінг з капусты.
Быў на свяце і традыцыйны ўжо для гарадскіх мерапрыемстваў “медыцынскі гарадок”. Там лекары мералі ціск і цукар у крыві проста на вольным паветры. Можна было пракансультавацца і ў псіхатэрапеўта, расказала “Гродзенскай праўдзе” спецыялістка Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Копач.







Фота: Facebook Слонімскага райвыканкама 

Скрыншот з рэпартажу “Гродна Плюс” 

Скрыншот з рэпартажу “Гродна Плюс” 
Скрыншот з рэпартажу “Гродна Плюс”
Што гэта за свята – Дажынкі?
Само свята Дажынак – не новае. Згадкі пра яго сустракаюцца з XII стагоддзя, даследчыкі мяркуюць, што яно магло існаваць з пачатку земляробства. Свята мела і іншыя назвы: Багародзіца, Першая Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Гаспажа, Зялёная, Зельная, Талака. Яно было прысвечана сканчэнню жніва, адпаведна, і адзначалі яго раней, чым зараз, і па-іншаму. Перад Дажынкамі былі Зажынкі – калі шанаваная гаспадыня зажынала першы сноп, побач клалі хлеб і соль. З першых зжатых калоссеў рабілі адмысловы пояс, каб не балела спіна ў час працы.
Сярод традыцый Дажынак – пакідаць на полі крыху нязжатых калоссеў (“завіць бараду”). У некаторых рэгіёнах “бараду” маглі ўпрыгожваць кветкамі. Абіралі жняю, якая несла апошні сноп ці вянок з калоссеў у хату гаспадара, а той частаваў жнеек. Усе этапы жніва суправаджалі пэўнымі рытуаламі і абрадавымі спевамі. Першы сноп захоўвалі на покуці, апошні маглі ўпрыгожваць хусткай, надавалі яму надзвычайныя ўласцівасці. Была традыцыя качацца па сжатым полі – лічылі, што так можна адлекаваць спіну, забраць назад аддадзеную полю моц.
Читайте также: В Скиделе хотели установить беседу к Дожинкам. Но потом передумали

















