Блогер Vadimati. Фота: сацсеткі героя
Вадзіма Ермашука заключылі пад варту 24 верасня, паведамілі яго блізкія. Гэта адбылося за дзень да заканчэння тэрміну яго адміністрацыйнага арышту. 27 верасня яму прад’явілі абвінавачванне.
UPD 28 верасня. Вадзіму прад’явілі абвінавачванне. Цяпер ён праходзіць абвінавачаным паводле арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Па арт. 368 КК яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, паводле арт.370 КК — да трох гадоў.
Вадзім не прызнаў віну па абодвух артыкулах. На гэтым тыдні яго этапуюць у Гродна, напісала яго сяброўка.
Блогер правядзе 40 дзён у ізалятары: спачатку яго асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», пазней — на 15 сутак па арт. 19.1 КаАП «Дробнае хуліганства». Пакуль блогер знаходзіцца ў Шчучынскім ізалятары.
Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…