Навіны

Чацвярых затрыманых «азотаўцаў» вызвалілі. Аб «шпіёнах на прадпрыемствах» выказаўся Лукашэнка

Некаторых затрыманых 23 верасня завадчан з «Гродна Азот» вызвалілі, паведаміла «Вясна». Аднак затрыманні працягваюцца. Пасля начной змены 23 верасня затрымалі Андрэя Башана.

Адпусцілі пасля затрымання Арцёма і Рыгора Рубанаў, Аляксея Сідара, Дзмітрыя Ільюшчанку. Затрыманні завадчан і стачкамаўцаў праходзяць па ўсёй Беларусі. Праваабаронцам вядома пра затрыманне 23 верасня супрацоўніка Беларускага металургічнага завода (БМЗ). Ён выехаў на працу, але там не з’явіўся. Прозвішча затрыманага высвятляецца.

Затрыманымі застаюцца мінімум 13 чалавек, якія працуюць або працавалі і звольніліся ў знак пратэсту на «Гродна Азот», БМЗ, Беларускай чыгунцы. Вядома, што некаторых з іх змясцілі ў СІЗА КДБ у Мінску. Дзмітрыя Елісеева з БМЗ змясцілі ў Гомельскае СІЗА, паведамляюць араваабаронцы.

Лукашэнка — аб «шпіёнах» на прадпрыемстве

«<…>Але паглядзіце на сваіх супрацоўнікаў на прадпрыемствах. У мяне ёсць інфармацыя, што мярзотнікаў некалькі там яшчэ дзе-нідзе засталося, і яны ставяць перад сабой мэту праінфармаваць калектыўны Захад аб тым, як Пархомчык з Назаравым спрабуюць абысці санкцыі. Шпіёняць фактычна і здаюць інфармацыю туды», — выказаўся Лукашэнка 23 верасня падчас сустрэчы з Міністрам прамысловасці Пятром Пархомчыкам і віцэ-прэм'ерам Юрыем Назаравым, які курыруе гэту сферу. Яго працытавала уласная прэс-служба.

«Некалькіх мы выявілі. Сядуць, і надоўга. Гэта я шчыра кажу. Але, тым не менш, мы іх павінны бачыць. Адзінкі, але яшчэ засталіся. І гэта не проста людзі, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта людзі, якія свядома за грошы спецслужбаў Захаду шкодзяць нашай эканоміцы, а роўна нашай дзяржаве. На гэта звярніце асаблівую ўвагу дырэктараў і самі глядзіце за гэтымі працэсамі», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Што адбылося?

На выхадных 18−19 верасня ў Гродне пачаліся затрыманні «азотаўцаў» і іх блізкіх, якія працягваюцца ўвесь тыдзень. Прычына затрымання да гэтага часу невядомая. У афіцыйных крыніцах сітуацыю не каментавалі. Верагодна, справай займаецца КДБ — некаторых затрыманых змясцілі ў СІЗА КДБ у Менску.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025