Новости

Калі ўключаць ацяпленне ў дамах Гродна (абноўлена)

Ацяпленне ў жылым фондзе горада ўключаць 22 верасня. Паведамляе тэлеграм-канал «Гродно Плюс». З 2020 года ці ўключаць ацяпленне ў Гродне, вырашае гарвыканкам.

Звычайна ацяпляльны перыяд пачынаецца з 15 кастрычніка. Для таго, каб ацяпленне ўключылі раней, павінна быць распараджэнне Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, распавялі Hrodna.life у кантакт-цэнтры Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Паводле рашэння гарвыканкама з 20 верасня ўключылі ацяпленне ў прыглушаным рэжыме (так званы рэжым працеплівання) ў дзіцячых садках, школах і бальніцах.

У той жа дзень Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт ўзгадніў уключэнне ацяплення ў рэжыме працеплівання ў аб’ектах сацыяльнай сферы вобласці. Гэта дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі, піша БелТА.

Пахаладала ў Гродне з суботы 18 верасня, у нядзелю тэмпература ўпала да +8 С, але ўжо з чацвярга ў Гродне сярэднесутачная тэмпература будзе вышэй за «ацяпляльны» нарматыў. На выхадныя прагноз надвор’я абяцае пацяпленне да +15 — +16.

Крыніца — gismeteo.by

У 2020 годзе ацяпленне ў жылых дамах у Гродне ўключылі 14 кастрычніка, на наступны дзень пасля падлучэння аб’ектаў сацыяльнага фонду. У 2019 рэжым працеплівання ў кватэрах ўключылі 30 верасня.

З 2020 года рашэнне аб уключэнні ацяплення прымаюць мясцовыя ўлады без узгаднення з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. «У нас хоць і маленькая краіна, але бываюць сітуацыі, калі ў Віцебскай вобласці +2 градусы, а ў Гродзенскай вобласці - +26», — растлумачыў «Комсомольской правде» змены начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства ЖКГ Генадзь Аксціловіч у верасні 2020 года. Зараз не трэба чакаць выраўноўвання тэмпературы па краіне, а рашэнні прымаюць больш аператыўна.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025