Ілюстрацыйнае фота
«Кібер-Партызаны» Беларусі 19 верасня апублікавалі мапу з адрасамі людзей, што скардзіліся ў міліцыю. Сцвярджаецца, што гэта звесткі з базы выклікаў службы 102. Партызаны адзначылі толькі тыя выклікі, што тычыліся скаргаў на развешаную БЧБ-сімволіку, на пратэстоўцаў і кіроўцаў аўтамабіляў, якія сігналілі. Hrodna.Life прааналізавала даносы жыхароў Гродна і сабрала самыя распаўсюджаныя і самыя нестандартныя скаргі.
Агулам па Гродне ў базе захоўваецца 166 кантактных дадзеных грамадзян, што звярталіся з палітычна-матываванымі скаргамі. У Кастрычніцкім раёне скардзілася 86 гродзенцаў. У Ленінскім — 80.
Сярод скаргаў патрапляюцца і арыгінальныя.
Адной з жанчын «Нагрубіў невядомы хлопец, які ішоў па вуліцы з амерыканскім сцягам».
Другая жанчына скарділася, што «На прыпынку каля рэстарацыі „Туран“ у бок Славінскага ў суполцы грамадзянаў, апранутых у працоўную форму „Гродна-Азот“, знаходзіцца мужчына які размаўляе з украінскім акцэнтам».
У службу 102 паступалі сігналы з гродзенскіх праваслаўных храмаў. У прыходзе храма усекнавення главы Іаана Прадцечы на вуліцы Курчатава былі незадаволеныя тым, што 15 лістапада ўздож плота выставілі лампадкі.
У манастыры Свята-Раства Багародзіцы на вуліцы Давыда Гарадзенскага, 23 жніўня, скардзіліся на тое, што «Каля палаца тэкстыльшчыкаў другі тыдзень, у доме на супраць манастырскага кіёска, на 3 паверсе, з балкона вісіць бел-чырвона-белы сцяг».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…