На выходных у Гродне затрымалі двух былых работнікаў “Гродна Азот” – Уладзіміра Жураўко і Андрэя Пагерыла. Інфармацыю пра гэта апублікаваў канал завадчан, прызнаны экстрэмісцкім. Hrodna.life затрыманне пацвердзіла дасведчаная крыніца.

Прычына затрымання пакуль невядомая. Затрыманыя знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Гая. Таксама паведамлялася аб спробе затрымання Сяргея Шэлеста. Паводле інфармацыі крыніцы, ён пакінуў краіну. На паведамленні і званкі Hrodna.life Сяргей не адказаў.

Прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама прачытаў паведамленне ад карэспандэнта Hrodna.life, але не адрэагаваў.

Уладзімір Жураўко запісаў відэа аб сыходзе з “Гродна Азот”. Андрэй Пагерыла і Сяргей Шэлест вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на тэрыторыі завода, за што атрымалі адміністрацыйны арышт. Усе трое сышлі ў стачку, пасля чаго іх звольнілі. Былыя супрацоўнікі спрабавалі аспрэчыць звальненне ў судзе.

Чытайце таксама:

https://www.youtube.com/watch?v=aD7–zkpSHM&t=15s&ab_channel=%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BE%D0%A1%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BE%D0%B4%D0%B0

Таксама ў пачатку верасня затрымалі 34-гадовага супрацоўніка “Гродна Азот” Аляксандра Хлебнікава. Прычына затрымання — удзел ў «дэструктыўных Telegram-каналах». Відэа з яго “раскаяннем” апублікаваў канал, блізкі да сілавікоў.

Пратэст на “Гродна Азот”

Супрацоўнікі «Гродна Азот» пасля выбараў у жніўні 2020 года запатрабавалі ад начальства публічна прызнаць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта. Рабочыя адкрыта звярнуліся да ўладаў горада і сілавікоў у сувязі з тым, што адбываецца ў краіне. Яны вялі перамовы з начальствам і гаварылі пра спыненне прадпрыемства.

У дзень агульнанацыянальнай забастоўкі 26 кастрычніка 2020 года тых, хто сабраўся каля заводакіраўніцтва, затрымалі і збілі ў аўтобусах амапаўцы. Пасля гэтага пачаліся звальненні на прадпрыемстве. «Гродна Азот» і «Гомельскі хімічны завод» заключылі дагавор аб часовым пераводзе работнікаў. Супрацоўнікаў выклікалі ў Следчы камітэт у якасці сведак паводле арт.200 КК — Прымус да страйку альбо да адмовы ад удзелу ў ім.

Чытайце таксама: Работа мечты после протеста: как дела у гродненцев, которых уволили из-за стачки