Навіны

Дзве царскія казармы прададуць з аўкцыёну ў Гродне. Пасля рэканструкцыі там могуць з’явіцца шматкватэрныя дамы

Будынкі па адрасе вул. Шчорса, 2 і Шчорса, 4 і права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка прададуць з аўкцыёну 20 кастрычніка. Па ўмовах аўкцыёну, будынкі рэканструююць. Былыя казармы могуць ператварыць у аб’ект шматкватэрнай жылой забудовы. Прыклад паспяховай рэканструкцыі казармаў ёсць — на іх месцы адкрыўся ГЦ «Kazzarma Mall».

Двухпавярховы будынак неўстаноўленага прызначэння па вул. Шчорса, 2 з участкам плошчай 0,4273 га можна купіць за 1 439 186 рублёў. Яго пабудавалі ў 1914 годзе. Сцены — з керамічнай цэглы, дах — лісты азбестацэментавыя, падмурак — цэгла керамічная, падлогі - плітка, дошка. Прадае будынак «Гродзенскі цэнтр нерухомасці».

Будынак па вул. Шчорса, 4 размешчаны на ўчастку плошчай 0,3957 га. Ён каштуе 1 256 803 рублёў. У будынку таксама два паверхі. Прадавец маёмасці - Унітарнае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства Кастрычніцкага раёна Гродна.

Гісторыя казармаў

Комплекс будынкаў быў пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя. У казармах ваеннага гарадка № 11, аднаго з самых старых у Беларусі, размяшчаліся сілы Вяцкага палка. З пачаткам Першай сусветнай вайны 102 полк быў кінуты змагацца на лінію фронту. Яго месца ў казармах заняў палявы шпіталь № 321 і некалькі воінскіх падраздзяленняў.

У міжваенны перыяд будынкі былі вядомыя сярод гродзенцаў як «Легіянерскія казармы». У той час горад знаходзіўся ў складзе Польшчы. Па загадзе ўраду тут размясцілі пяхоту Лідскага палка імя Нарбута. З 1939 года і да пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі комплексу знаходзіліся войскі Чырвонай Арміі. У гады Айчыннай вайны акупанты перасялілі ў казармы некалькі тысяч вязняў лагера «Шталаг 324», паведамляе grodno.in.

Чытайце таксама:

На рэканструкцыю — тры гады

Тэрмін арэнды абодвух участкаў - 25 гадоў. На працягу двух гадоў пакупнік павінен распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі і (або) капітальнага рамонту нерухомай маёмасці. Яшчэ за год рэканструкцыя павінна завяршыцца. Пры гэтым забаронена неабгрунтавана змяняць фасад шэраговай гістарычнай забудовы.

Таксама пакупнік абавязаны пакрыць выдаткі на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну, атрымаць у гарвыканкаме дазвол на правядзенне праектных і пошукавых работ.

Шчорса 2, Шчорса 4. Фота: Яндекс.Карты

Абмежаванні і плот побач з вайсковай часткай

Па аб’ектах існуюць абмежаванні. Яны знаходзяцца ў водаахоўнай зоне ракі, зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоне ліній, збудаванняў электрасувязі і радыёфікацыі.

Аб’екты мяжуюць з вайсковай часткай 7404 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Пакупнік павінен усталяваць побач з ёй двухмятровы плот.

Аўкцыён адбудзецца 20 кастрычніка 2021 года ў 15.00 па адрасе: г. Гродна, вул. 17 верасня, 39. Апошні дзень падачы заяў на ўдзел у аўкцыёне — 14 кастрычніка да 16.00. Арганізатар аўкцыёну — Камітэт дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (камітэт «Гроднааблмаёмасць»).

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025