Аўтамабіль са спеваком Каем Метавым трапіў у аварыю каля Мінска. Артыст жывы, знаходзіцца ў бальніцы, паведаміў каля 20.30 18 верасня Telegram-канал «Гродно Плюс».
Пакуль іншай інфармацыі аб тым, што здарылася, няма.
Кай Метаў павінен быў выступіць 18 верасня на плошчы Леніна ў Гродне на свяце пад назвай «Гродно 3D#Единство». Таксама было запланавана выступленне гуртоў «Премьер-министр» і Vavan.
Кай Метаў - савецкі і расійскі аўтар-выканаўца і кампазітар. У 2015 годзе стаў заслужаным артыстам Расіі. Удзельнік тэлевізійных перадач, дабрачынных і асветных акцый, лаўрэат тэлевізійных фестываляў.