Навіны

У Гродне вынеслі прысуд за падзеі 9 жніўня 2020 года — два гады «хіміі»

Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава 17 верасня засудзілі да двух гадоў «хіміі» — столькі і запатрабаваў дзяржабвінаваўца. Іх судзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Іх абвінавацілі ў тым, што 9 жніўня каля 22.00 яны ўсталі ў счэпку каля Фарнага касцёла. Пасля прысуду іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе ў зале суда. Гродзенцы правялі пад вартай каля трох месяцаў. Ляшкевіч будзе абскарджваць прысуд. Ці будзе абскарджваць Клімаў, пакуль невядома.

Раней блізкія Ляшкевіча адмаўляліся ад каментароў Hrodna.life. Пра затрыманне веласіпедыста Леаніда Клімава ў студзені Hrodna.life пісаў да таго, як ён стаў фігурантам крымінальнай справы. Ён заявіў, што яго білі, пакуль ён не сказаў пароль ад тэлефона.

Па падзеях 9 жніўня 2020 года чакаюцца і іншыя судовыя працэсы.

Што адбылося ўвечары 9 жніўня?

Пасля заканчэння галасавання гродзенцы збіраліся ў розных частках горада. Некаторых жорстка затрымаў АМАП. Па горадзе перасоўвалася спецтэхніка. Таксама на Савецкай плошчы затрымалі практычна ўсіх журналістаў.

Каго яшчэ асудзілі за 9 жніўня 2020 года?

Раней за падзеі 9 жніўня ў Гродне судзілі Сяргея Рымшу паводле арт. 364 КК. Яму прысудзілі 3,5 года калоніі агульнага рэжыму. Паводле версіі следчых, ён кінуў камень у мікрааўтобус з АМАПам.

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025