Галандская аўчарка. Фота: pets2.me
Галандскую аўчарку закупляюць у вайсковую частку 2044 органаў памежнай службы ў Смаргоні. Пра гэта стала вядома з сайта дзяржзакупак. Кошт закупкі - 8 600 BYN.
У частку шукаюць галандскую аўчарку (хердар) ва ўзросце ад васьмі месяцаў, пол — сука. Афарбоўка можа быць чорнай з палосамі або тыгровай, адпаведная стандарту пароды. Сабака павінен быць сацыялізаваным для дома, горада, жывёл, тэхнікі.
Таксама ён павінен валодаць прыроджанымі ахоўнымі, харчовымі і гульнявымі інстынктамі. Ён павінен пасаваць для племянной працы і выставачнай кар’еры. Сабаку купяць з радаводам і адпаведнымі для ўзросту прышчэпкамі.
Купяць сабаку да 18 верасня. Крыніца фінансавання — спонсарская дапамога, адкуль менавіта — не ўдакладняецца. Разгледзяць прапановы ў рамках конкурсу.
Перад купляй сабака 14 дзён пратэстуюць і правераць яго здароўе. У выпадку праблем яго заменяць. У выпадку смерці сабакі падчас тэставання, пакупнік пакрые яе поўны кошт, калі прычынай смерці сталі дзеянні пакупніка.
На Гродзенскай рэгіянальнай мытні таксама працуе кіналагічны аддзел — з сямі чалавек і васьмі сабак. Лабрадоры, аўчаркі і кокер-спаніэль служаць у пунктах пропуску разам са сваімі гаспадарамі-кінолагамі. Пра гэта Hrodna.life пісаў раней.
Чытайце таксама: С отдельными кабинетами и служебным автомобилем. Как живут и работают собаки Гродненской таможни
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…