Новы офісны цэнтр у квартале паміж вуліцамі Мядовай, Лермантава і завулкам Віленскім пачнуць будаваць у кастрычніку. Ён размесціца побач з былым будынкам “Рамбыттэхнікі”. Будаўніцтвам будзе займацца прыватная кампанія “ОРРСА”. Раней яны будавалі жылыя дамы на вуліцы Будзённага, Цітова і Мендзялеева.

“У нашай кампаніі ёсць досвед і попыт у будаўніцтве. Таму мы працягваем працаваць у гэтым накірунку. Мы зараз завяршаем свае праекты на вуліцы Цітова і Мендзялеева і пачынаем будаўніцтва новага офіснага цэнтра”, – распавёў Hrodna.Life дырэктар кампаніі “ОРССА” Роберт Алізаровіч.

Кампанія плануе пабудаваць трохпавярховы будынак агульнай плошчай 2184 кв.м. На першым паверсе размесцяць чатыры памяшканні з асобным уваходам у кожнае. На другім і трэцім паверхах будзе шэсць памяшканняў, кожнае з кандыцыянерам і вадаправоднай сістэмай. У будынку будуць два ліфты і падземная паркоўка на 15 машына-месцаў.

“Новая пабудова не павінна імітаваць гістарычную”. У цэнтры Гродна пабудуюць новы офісны цэнтр
Праект новага офіснага цэнтра. Фота: www.behance.net

“У планах на будучыню, наша кампанія хоча пабудаваць гандлёвы цэнтр на вуліцы Паўднёвай на Вішняўцы. Акрамя гэтага, мы не плануем спыняцца ў будаўніцтве элітнага жылля, але пакуль няма пляцовак пад будаўніцтва”, – распавёў Роберт Алізаровіч.

“Трымаліся гістарычнага модуля”

Новы аб’ект размесцяць за межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта здымае шэраг абмежаванняў. Але разам з тым, офісны цэнтр будзе на тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы. Праз гэта на пабудове ёсць абмежаванні па вышыні і этажнасці.

“Новая пабудова не павінна імітаваць гістарычную”. У цэнтры Гродна пабудуюць новы офісны цэнтр
Праект офіснага цэнтра. Фота: www.behance.net

“Новая пабудова не павінна імітаваць гістарычную, каб не ўводзіць у зман чалавека, не звязанага з архітэктурай і гісторыяй, адносна яе гістарычнага перыяду. Чалавек павінен разумець, што не гледзячы на блізкасць гістарычнага цэнтра, перад ім сучасная архітэктура”, распавяла Hrodna.Life архітэктарка праекта Ксенія Ігнатава. – “Тым не меньш, мы трымаліся гістарычнага модуля. Спалучэнне сучаснай і гістарычнай забудовы – звычайная еўрапейская практыка”.

“Новая пабудова не павінна імітаваць гістарычную”. У цэнтры Гродна пабудуюць новы офісны цэнтр
Праект новага офіснага цэнтра. Фота: www.behance.net

Пры распрацоўцы праекта архітэктарка натхнялася прыкладамі новай архітэктуры, упісаную ў гістарычную, ў Польшчы і Германіі. Але асноўным фармуючым фактарам з’яўлялася існуючая забудова.

Чытайце таксама:

Хмарачосы, муляжы, шкло і бетон? Што і як будаваць у гістарычным цэнтры Гродна і вакол яго

Закон пра зону: ці дапаможа новы дакумент уратаваць Гродна ад разбурэння