Новости

У Гродне адкрылася крама ад «Беларуснафты», але без запраўкі. Гэта першая кропка такога фармату ў Беларусі

Краму адкрылі ў раёне вуліцы Дамброўскага. Яна эксперыментальная: пад брэндам «Цікаvы» ад «Беларуснафты», але не пры запраўцы, а ў жылым доме ў спальным раёне. Гэта першая прадуктовая крама такога фармату не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і ў Беларусі, распавялі Hrodna.life у аддзеле эксплуатацыі АЗС «Беларусьнафта». Крама працуе ўжо каля двух тыдняў.

UPD. Крама спачатку скараціла час працы да 21.00, а пасля закрылася, не прапрацаваўшы і год. Усё ж «Беларуснафта» не адмовілася ад сваёй ідэі ў Гродне: крама «каля дома» па-за АЗС у пачатку жніўня 2023 г. адкрылася ў Грандзічах-3. «Пілотны праект апрабавалі ў Гродзенскай вобласці. І атрымалі выдатны вынік,
які натхніў на адкрыццё ў Гродне яшчэ аднаго маркета па-за запраўкай» — напісалі ў прэс-службе «Беларуснафты». Праект жадаюць пашыраць на ўсю Беларусь.

Крама размясцілася ўнутры жылога масіву, але каля ажыўленай дарожкі паміж вуліцамі Урублеўскага і Дамброўскага. Насупраць — школа, непадалёк канцавыя прыпынкі аўтобусаў.

Новая крама ў «спальнікі» працуе да 23:00

«І спальны раён хоча есці. Ёсць дамы, дзе 20−40 кватэр у адным пад’ездзе, і пяць-шэсць пад’ездаў у доме. Калі даць людзям камфортную атмасферу, або той тавар, які ім цікавы, або цэнаўтварэнне — яны прыйдуць. „Грошыкі“ ж таксама адкрываюцца не толькі ў цэнтры», — патлумачыў Hrodna.life выбар месца намеснік дырэктара «Гроднааблнафтапрадукт» Сяргей Кнейб.

Акрамя таго, у цэнтры горада цяпер не так проста знайсці памяшканне для крамы. Магчыма, такі фармат працы будуць пашыраць. «Паглядзім, як пойдзе гэтая крама, і будзем штосьці планаваць», — распавёў Сяргей Кнейб.

Асноўныя наведвальнікі пакуль — пенсіянеры з суседніх дамоў, распавяла прадавачка. Гэта абумоўлена месцам: Дамброўка і Фарты — немалады раён. Штодзённы прыбытак таксама пакуль невялікі. Большасць пакупнікоў прыходзіць увечары. Жыхары радуюцца, што не трэба па малако ісці ў «Санту» на БЛК.

Замест прадаўцоў у краме пакуль працуюць аператары запраўкі. Кошты не завышаныя, як звычайна на запраўках. У краме можна таксама купіць гатовую каву. На яе кошт таксама ніжэйшы за звычайны для АЗС — 2 рублі каштуе любая пазіцыя.

Пры разліку на касе дзейнічае назапашвальная картка «Беларусьнафта» — за прадукты можна часткова заплаціць бонусамі. Крама ўжо паспела ўступіць у калабарацыю з піцэрыяй у суседнім памяшканні: пры пакупцы ад 20 рублёў можна атрымаць флаер на зніжку 20% на замову піцы. Час працы крамы — з 7:00 да 23:00, без выхадных.

Папярэдні прадуктовы магазін пратрымаўся на гэтым месцы тры месяцы. Да яго памяшканне некалькі гадоў пуставала.

Кафетэрыі і рознічны гандаль пад брэндам «Заўжды цікаVа» «Беларуснафта» пачала развіваць на сваіх запраўках з 2018 года. «Беларусьнафта» спрабуе на Гродна і іншыя новыя фарматы працы. У жніўні пасля рэканструкцыі адкрылі АЗС на вуліцы Мясніцкай. Там упершыню ў Беларусі пачалі аказваць паслугу запраўкі бытавых газавых балонаў. Таксама там з’явіўся кафэтэрый, рэлакс-зона і крама.

Алкаголь шкодзіць вашаму здароўю

Чытайце таксама: «Из-за неравнодушия гродненцев» магазин «Ратушный» открылся снова

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025