Гродзенскі музыка і палітзняволены Ігар Банцэр выйшаў з ШЫЗА пасля 40 дзён утрымання. Пра гэта 15 верасня паведаміў сябра музыкі, Андрэй Мялешка. Апошнія 19 дзён Ігар трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконных дзеянняў у дачыненні яго. Фізічны стан музыкі кепскі. Патрэбна медычная дапамога.
Максімум за ўсю гісторыю папраўчай установы
Ігар Банцэр з 17 чэрвеня адбывае пакаранне ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу № 9 у горадзе Віцебску. Першы раз у штрафны ізалятар (ШЫЗА) Ігара змясцілі 6 жніўня, нібыта за незапраўлены ложак. Другі раз — 18 жніўня, за тое, што ён не пагаліўся. Наступныя два разы яму падаўжалі тэрмін утрымання — 26 жніўня і 5 верасня. Музыка сам не зразумеў, за што. Агулам Банцэр правёў у ізалятары 40 дзён. Гэта максімум за ўсю гісторыю папраўчай установы.
Апошнія 19 дзён Ігар Банцэр трымаў галадоўку і піў толькі ваду. За гэты час музыка схуднеў на 10 — 15 кілаграм. «На дадзены момант ён спрабуе „выбіць“ медычную дапамогу. Бо пасля выхаду з ШЫЗА яму яе не аказалі», — распавёў Hrodna.life Андрэй Мялешка.
Вярнуўшыся з ШЫЗА, Ігар даведаўся, што яму прыходзіў ліст ад Юрыя Васкрасенскага з прапановай папрасіць памілавання. Музыка адмовіўся. У яго прынцыповая пазіцыя — «Не падпісваць лісты ад „праўладных дзеячоў“».
Хто такі Юрый Васкрасенскі і што за лісты ён рассылае
Юрый Васкрасенскі быў ўдзельнікам каманды Віктара Бабарыкі. Каардынаваў сбор подпісаў у Першамайскім раёне Мінска. Пасля выбараў Васкрасенскага затрымалі. У СІЗА КДБ Васкрасенскі напісаў яўку з павіннай.
Пасля вызвалення Васкрасенскі ўзначаліў «Круглы стол дэмакратычных сілаў». Ён дасылае лісты палітзняволеным з прапановай напісаць прашэнне аб памілванні на імя Лукашэнкі. Згодна з гэтымі лістамі ў зняволеных ёсць шанец выйсці на свабоду да 17 верасня — Дня народнага адзінства (заўв. Hrodna.Life). Як паведамляе выданне «The Village» такія лісты атрымалі 620 чалавек.
Ігара Банцэра асудзілі за перформанс, які прызналі хуліганствам. Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка прысудзіла яму 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.
Пяць месяцаў Ігар знаходзіўся ў турме № 1 у Гродне. Адзін дзень знаходжання пад вартай роўны двум днях абмежавання волі. Гэта значыць, Ігару засталося адбыць шэсць месяцаў пакарання.
Ад 3 сакавіка, калі пачаўся разгляд справы ў судзе, Ігар трымаў сухую галадоўку. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…