Новым кіраўніком каталіцкай царквы Беларусі стаў біскуп-памочнік з Гродна

Ватыкан прызначыў новага арцыбіскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Кіраўніком каталікоў Беларусі стаў Юзаф Станеўскі.

Аб прызначэнні паведаміла прэс-служба Ватыкана. Да прызначэння Станеўскі быў дапаможным біскупам Гарадзенскай дыяцэзіі, яшчэ раней — рэктарам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Іосіф Станеўскі нарадзіўся ў вёсцы Занявічы Гродзенскага раёна. Яму 52 гады.

13 жніўня 2020 года біскуп Юзэф Станеўскі заклікаў казаць блізкім праўду, а падзеі ў Беларусі параўнаў з братазабойствам Каіна. «Што МЫ робім з сынамі і дочкамі нашай Маці-Беларусі?!», — запытваў ён і заклікаў дараваць.

Да прызначэння Станеўскага часовым Апостальскім адміністратарам быў біскуп Казімір Велікаселец. Ён стаў ім пасля адстаўкі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча 3 студзеня ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.

Да гэтага Кандрусевіча не ўпускалі у Беларусь нібыта ў сувязі з несапраўдным пашпартам. Раней ён асудзіў гвалт пасля выбараў у 2020 годзе.

Чытайце таксама:

У канцы жніўня 2020 года ў Беларусі памяняўся і кіраўнік праваслаўнай царквы. Мітрапаліта Паўла змяніў на пасадзе епіскап Барысаўскі і Мар'інгорскі Веніямін.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025