Фатографа Сяргея Марозава 13 верасня выклікалі ў міліцыю. У аддзяленні ў яго ўзялі пробу сліны, адбіткі пальцаў, а таксама азнаёмілі са зменамі ў заканадаўстве. Ён звязвае выклік з мінулагоднімі падзеямі.
«Я так разумею, што зараз выклікаюць усіх, хто засвяціўся ў мінулым годзе па артыкуле 23.34 КАаП (Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў - заўв. Hrodna.life). Мне патэлефанавалі, я прыйшоў. У мяне ўзялі біяпробы, адбіткі пальцаў і азнаёмілі са зменамі ў заканадаўстве. Што зараз за удзел у насанкцыяваных мерапрыемствах можа быць крымінальная адказнасць», — распавёў Hrodna.life Сяргей Марозаў.
Сяргей Марозаў — былы дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук. Вясельны фатограф, вядоўца фотакурсаў, байкер. Здымаў акцыі пратэсту. У адносінах да яго заводзілі адміністрацыйную справу па арт. 23.34 КаАП. 13 жніўня 2020 году ён выклаў у Instagram відэа, на якім выкінуў у сметніцу ўзнагароды, якія атрымаў за пяцігадовую працу з гродзенскай міліцыяй.
«Зараз з творчымі планамі складана. Гарызонт планавання прыкладна — два тыдні. Але да апошняга з’язджаць з Беларусі я не планую», — сказаў Сяргей.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…