Гродзенскі бар «На провадзе» на вуліцы Тэлеграфнай зачыніўся 10 верасня. Прычыны: эканамічная сітуацыя, нерэнтабельнасць і не праходнае месца, расказаў Hrodna.life уладальнік бара Алег Ёрш.
Бар «На провадзе» адкрыўся ў пачатку жніўня 2020 і прапрацаваў крыху больш за год. У інтэр'еры былі выкарыстаны рэчы з прыватнай калекцыі ўласніка: больш за два дзясяткі тэлефонных апаратаў, лядоўні, плакаты розных эпох, а таксама савецкая тэлефонная будка 1960-х гадоў.
«Калі бар адкрываўся, то ён разлічваўся на турыстаў, якія будуць прыязжаць у Гродна. Але з-за пандэміі каранавіруса турыстаў няма», — распавёў Hrodna.life уладальнік бара Алег Ёрш.
Не толькі адсутнасць турыстаў паўплывала на існаванне бара: «Прыбытак быў прамежкавым, бо ўсё ж такі штомесяц мы рабілі і канцэрты, і прэзентацыі, але месца не праходнае». Алег ведае, што будынак, у якім месціўся бар, плануюць рэканструяваць.
Зараз Алег Ёрш плануе зрабіць невялікі перапынак. «Перадыхну, пераасэнсую і буду працаваць над новымі ідэямі, якія ўжо ёсць. Бо я чалавек, які не стаіць на месцы», — распавёў Hrodna.life Алег.
Алег Ёрш — гродзенскі калекцыянер. У 2017 годзе ён адкрыў «Цікавы музей» на вуліцы Замкавай. Там былі сабраны прадметы побыту мінулых стагоддзяў - больш за 600 экспанатаў. Таксама Алег працуе ў напрамку трэш-арту: робіць інсталяцыі з выкінутых рэчаў і праводзіць выставы па ўсё краіне. У красавіку 2021 года «Цікавы музей» закрыўся, бо цану арэнды паднялі ў шэсць разоў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…