Пра імаверную ліквідацыю грамадскага аб’яднання IСОMOC стала вядома 11 верасня. Праз некалькі дзён арганізацыя атрымала яшчэ адну навіну — аб прыняцці ў міжнародную сетку ахоўнікаў архітэктурнай спадчыны «Europa Nostra». «Мы заўсёды сумленна працавалі над захаваннем спадчыны, таму ўсё яшчэ спадзяемся на разважлівасць уладаў», — напісаў ў прэсс-рэлізе старшыня Беларускага камітэту IСОMOC Сцяпан Стурэйка. Ці здолеюць энтузіясты захавання гістарычнай спадчыны захаваць сваю арганізацыю, да суда застаецца інтрыгай. Паседжанне прызначана на 15 верасня.
Што такое «ІКАМОС» і чым займаецца арганізацыя
Беларускі камітэт ІСОМОС — Нацыянальны камітэт Міжнароднай Рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін.
Гэта адзіная міжнародная грамадская арганізацыя, дзейнасць якой скіравана на падтрымку і прасоўвання тэорыі, метадалогіі і навуковых тэхналогій у кансервацыі архітэктурнай і археалагічнай спадчыны. Арганізацыя з’явілася ў 1965 годзе ў Польшчы.
У Беларусі ІСОМОС працуе са студзеня 2002 года. Галоўная мэта - садзеянне на нацыянальным і міжнародным узроўні ахове, рэстаўрацыі, рэгенерацыі гісторыка-культурнай спадчыне, найперш, архітэктурных помнікаў, ансамбляў, груп будынкаў, цэнтраў гістарычных забудоў, мемарыяльных сядзіб, гарадcкіх абшараў, прыродных ландшафтаў і культурных краявідаў. З 2017 года старшынёй арганізацыі ў Беларусі з’яўляецца Сцяпан Стурэйка.
Чытайце таксама: «Спадчына — не проста старыя камяні і фальклор». Сцяпан Стурэйка пра вынік 10 гадоў працы
Якія праекты ў Беларусі рабіў «ІСОМОС»
- Адмыслоўцы з Беларускага ІСОМОСа рабілі доўгатэрміновы праект «Некропалі Беларусі». Валанцёры зрабілі апісанні асобных могілак у Гальшанах, Кобрыне, Лучаі, Пухавічах, а таксама працуюць на карысць падвышэння гістарычнай каштоўнасці Вайсковых могілак у Мінску каб недапусціць пашкоджання каштоўных элементаў могілак пад час іх добраўпарадкавання.
- Кансервацыя і экспазіцыя руін Гальшанскага замка. Беларускі ІСОМОС распрацаваў канцэпцыю па кансервацыі, частковай рэстаўрацыі і экспазіцыі руінаў Гальшанскага замка.
- Удзел у рэстаўрацыях. Палаца ў Нясвіжы, палацава-паркавага комплекса Красны Бераг у Жлобінскім раёне, распрацоўка сталай экспазіцыі Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча і іншых рэстаўрацыйных і музейных праектах.
- «Фэст экскурсаводаў». Унікальнае мерапрыемства, адным з су-арганізатараў якога выступае арганізацыя. З 2009 г. штогод збірае ўсіх ахвотных правесці і паслухаць цікавую экскурсію па ўсёй Беларусі і нават за яе межамі. Пачаўшыся дастаткова сціпла, у апошнія гады «Фэст экскурсаводаў» гэта сотні экскурсій, якія збіраюць больш за тысячу чалавек.
Што такое «Europa Nostra»
«Europa Nostra», — арганізацыя-голас грамадзянскай супольнасці ў справе абароны і захаванню гістарычнай і прыроднай спадчыны па ўсёй Европе", — паведаміў Сцяпан Стурэйка
Europa Nostra вялкіая прафесійная сетка ў сферы захавання спадчыны, якая ўключае ў сябе каля 250 профільных арганізацый, якія працуюць у 45 дзяржавах Еўропы. Беларускі камітэт ІСОМОС стаў першай беларуская арганізацыяй — сябрам Europa Nostra.
«Мы вельмі рады, што Беларускі камітэт ІСОМОС далучыўся на нашай вялікай сямʼі, якая налічвае сотні сяброў, партнёрскіх арганізацый, а таксама прафесіяналаў, у справе захавання спадчыны па ўсёй Еўропе», — сказала ў вітальным лісце генеральная сакратарка «Europa Nostra» Снежка Кведвліг-Михайловіч да Беларускага камтэта «ІСОМОС».
Якія арганізацыі яшчэ ліквідавалі ў Беларусі
За 2021 год улады ліквідавалі больш за 40 грамадскіх арганізацый.
Сярод іх:
- Медыяплатформа «Имена»
- Press Club Belarus
- Офіс па правах людзей з інваліднасцю
- Арт Сядзіба
- «Бізнес школа ІПМ»
- Прэс-клуб
- Беларускі ПЭН-цэнтр
- Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
- Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
- Цэнтр экалагічных рашэнняў
- Мова Нанова
Сярод Гродзенскіх арганізацый за апошні месяц ліквідаваныя ці знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі