Глеб Койпіш. Фота: Яўген Фалееў
Гродзенца Глеба Койпіша 10 верасня прызналі палітзняволеным беларускія праваабаронцы, паведамляе telegram-канал «Вясна». На стан 10 верасня ў Беларусі 667 палітзняволеных.
Глеба Койпіша затрымалі 25 жніўня. Тады ў офіс фірмы «Іквадарт» прыйшлі сілавікі ў экіпіроўцы. Дырэктара студыі вывелі са студыі ў кайданках. Са студыі сілавікі канфіскавалі тэхніку і дакументы. Супраць Койпіша распачалі крымінальную справу, па артыкуле 342 (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях якія груба парушаюць грамадскі парадак), пра гэта стала вядома 8 верасня.
Глеб Койпіш — дырэктар студыі «Іквадарт», якая працуе з 2004 года. Згодна са штогадовым праектам «Рэйтынг Байнэта» — «Іквадарт» ўваходзіць у Топ-12 найлепшых вэб-студый Беларусі. Яму 35, жанаты, двое дзяцей. Койпіш запісаў зварот да ўладаў перад выбарамі-2020. Пасля збіцця 10 жніўня 2020 года Глеб трапіў у траўмапункт. Яму адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па гэтым факце.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…