На плошчы Тызенгаўза пачынаюць працы па перапланіроўцы. З 10.00 8 верасня да 18.00 15 верасня будзе перакрыты рух на частцы ад вуліцы Дзяржынскага да гарвыканкама.
Адзін з двух нерэгуляваных пешаходных пераходаў на вуліцы Дзяржынскага (той, што бліжэй да вуліцы Ажэшкі) дэмантуюць, расказала інспектарка аддзялення агітацыі і прапаганды абласной Дзяржаўтаінспекцыі Кацярына Сучэджы на радыё MFM. Другі пераход на Дзяржынскага перанясуць бліжэй да скрыжавання. Пераход на плошчы бліжэй да скрыжавання, які ў чэрвені гэтага года прыбралі ў рамках эксперыменту, вернуць. Павярнуць налева на вуліцу Дзяржынскага з боку плошчы ўжо будзе нельга. Левы паварот з боку Ажэшкі на плошчу будзе ажыццяўляцца на дадатковую секцыю светлафора.
Таксама 8 верасня да 19.00 будзе закрытая вуліца Дзяржынскага ад «Грамадзянпраекта» да скрыжавання з вуліцай Ажэшкі. Там будуць фрэзераваць праезную частку, паведамілі ў ДАІ Гродна.
Чытайце таксама: В Гродно собирают подписи против улицы Филарета в историческом центре
Падрыхтоўку да ўстаноўкі святлафораў насупраць «вечнага агню» пачалі 3 верасня. Кошт новага абсталявання і яго ўстаноўкі - 134 478 рублёў (больш за $ 50 тысяч).
Неабходнасць святлафораў на скрыжаванні Дзяржынскага і Горкага каля парку Жылібера абмяркоўвалі яшчэ восенню 2020 года. Скрыжаванне назвалі адным з самых напружаных у горадзе.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…