Фот: delfi.lv
За месяц памежнікі не пусцілі ў Літву з Беларусі крыху больш за 2000 парушальнікаў мяжы, паведамляе delfi.lt са спасылкай на памежную службу.
3 верасня мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у краіну, было 10, паведаміла літоўская Служба аховы дзяржмяжы. Рашэнне разварочваць парушальнікаў мяжы ў Літве прынялі 3 жніўня. Таксама ў краіне быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. На мяжы з Беларуссю вырашылі будаваць агароджу.
З пачатку 2021 года ў Літву праз мяжу з Беларуссю трапіла больш за 4100 мігрантаў. Іх размяшчалі ў спецыяльных лагерах для ўцекачоў, дзе ўзнікалі канфлікты. Чыноўнікі Літвы называюць павелічэнне незаконнай міграцыі гібрыднай агрэсіяй з боку Беларусі. У сувязі з гэтым у краіне аб’яўлена надзвычайная сітуацыя. Таксама ў жніўні на тры месяцы надзвычайнае становішча ў сумежных з Беларуссю раёнах ўвяла Латвія.
Рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча ў прымежных з Беларуссю населеных пунктах 2 верасня прыняў і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. З пачатку студзеня да канца жніўня ў Польшчы зафіксавалі больш за 3700 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з іх больш за 3300 — у жніўні. 2400 такіх спробаў спынілі, расказаў пастаянны прадстаўнік Польшчы пры Еўразвязе Анджэй Садош на слуханнях у Еўрапарламенце 2 верасня.
Чытайце таксама: Белорусам изменили правила выезда: на работу и учебу теперь будут выпускать чаще
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…