Колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі расце. Медыкі расказалі, як прышчапіцца ад грыпу і каранавірусу

Паміж прышчэпкай ад грыпу і ад каранавірусу павінна прайсці не менш за 14 дзён. У якім парадку варта вакцынавацца сёлета, абмеркавалі ў Міністэрстве здароўя.

Звычайна ў Беларусі вакцынуюць ад сезоннага грыпу восенню. У 2021 годзе вакцынацыя ад грыпу накладваецца на прышчэпачную кампанію ад коронавируса.

У выпадку неабходнасці вакцынацыі пацыента супраць грыпу і COVID-19, рэкамендуецца спачатку вакцынаваць ад COVID-19. Прышчэпку супраць грыпу можна ўводзіць не раней, чым праз 14 дзён пасля завяршэння поўнага курсу вакцынацыі супраць COVID-19, вырашылі ў Беларусі.

Па жаданні пацыента і ў выпадку адсутнасці супрацьпаказанняў магчыма сумеснае прымяненне вакцыны ад COVID-19 і вакцыны ад грыпу — за выключэннем жывых вакцын. Сваё жаданне пацыент мусіць аформіць пісьмова.

Такую тактыку беларускія медыкі прынялі з улікам пазіцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і замежных і беларускіх экспертаў. Праўда, у Расіі, напрыклад, лекары вырашылі разводзіць ў часе прышчэпкі ад грыпу і каранавірусу мінімум на месяц. Таксама там вырашылі не ўводзіць дзве вакцыны адначасова з-за малой даследаванасці такой сітуацыі.

Як ідзе вакцынацыя ў Беларусі і ў суседзяў

На 2 верасня больш за 1,66 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,37 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі. Гэта 14,6% насельніцтва краіны. На 10 жніўня ў Гродне былі прышчэпленыя 13,6% гараджан: больш за 54,5 тысяч чалавек атрымалі першы кампанент вакцыны, амаль 44 тысячы — другі.

На 2 верасня, паводле статыстыкі сэрвісу «Наш свет у дадзеных» у Літве цалкам прышчэплена ад коронавируса 56,3% насельніцтва, у Польшчы — 49,7%, у Латвіі - 40,9%, у Расіі - 25,5%, ва Украіне — 8,99%.

Чытайце таксама: Вільня бунтуе і прышчапляецца, Гродна маўчыць, але ігнаруе. Як рыхтуюцца да чацвёртай хвалі COVID-19 Беларусь і суседзі

Колькасць выпадкаў паўзе ўгару

За суткі 2 верасня ў Беларусі зарэгістравана 1836 новых выпадкаў каранавірусу, выпісаныя 1784 пацыенты, памерлі 12 чалавек з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі паводле афіцыйных звестак былі зарэгістраваныя 485 067 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь гэты час ачунялі 477 682 пацыенты, памерлі - 3803 пацыенты з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй.

Новую хвалю каранавірусу ў Беларусі медыкі чакаюць у кастрычніку, расказаў 31 жніўня міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. З 23 жніўня ў Беларусі афіцыйна фіксуюць больш за 1000 новых выпадкаў заражэння каранавірусам штодня. Больш за ўсё хворых выявілі 27 жніўня — 1862 новых выпадку паводле афіцыйных звестак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025