Пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню ў 2021 годзе ўвядуць у школах Беларусі. Таксама звернуць увагу на «субардынацыю» паміж педагогам і бацькамі. Ва ўстановах адукацыі ўвядуць факультатывы па духоўна-маральнаму выхаванню і патрыятызму. Пра гэта гаварылі на жнівеньскім педагагічным форуме, які сабраў у абласной філармоніі каля 800 чалавек, піша «Гродзенская праўда».
У 2021 годзе ў школах краіны ўводзіцца пасада кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. Ён дапаможа дырэктару школы, завучу і ўсяму калектыву граматна арганізоўваць працу, каб вырашыць «найважнейшую задачу выхавання патрыётаў сваёй краіны», падкрэсліў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў. Задача адміністрацыі - правільна арганізаваць працу, каб «ужо ў бліжэйшы час яна прыносіла свой плён».
Чытайце таксама: Тест: Караник или Караев? Узнай чиновника по цитате
1 верасня за парты сядуць 118 000 вучняў, з іх звыш 12 000 — першакласнікі. Колькасць школьнікаў сёлета павялічылася на тысячу ў параўнанні з 2020 годам. Укамплектаванасць кадрамі блізкая да стоадсоткавай. Да першага месца працы ў рэгіёне прыехалі больш за 800 маладых спецыялістаў.
На якасць адукацыйнага працэсу ўплывае захаванне субардынацыі паміж педагогам і бацькамі, лічыць Караеў. Бацькам не дазволяць «дыктаваць свае правілы настаўніку» і «без падстаў ўмешваецца ў адукацыйны працэс».
Дзяцей будуць рыхтаваць да дарослага жыцця са «свядомасцю прыносіць карысць роднай краіне». Да правядзення інфармацыйных гадзін будуць рыхтавацца самі навучэнцы. А дапамагаць ім «даваць ацэнку» тым ці іншым падзеям у краіне і свеце будуць класныя кіраўнікі і педагогі. Гэта дапаможа дзецям «не заставацца абыякавымі да таго, што адбываецца ў нашай краіне», лічыць Віктар Лісковіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
— <…> Акцэнт на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне стане ключом да таго, што нашы грамадзяне стануць больш адказнымі, будуць у большай ступені ўсведамляць сваё месца ў роднай дзяржаве і, галоўнае, шанаваць яго, — лічыць палітолаг, эксперт РГА «Белая Русь» Пётр Пятроўскі.
«Пытанне, якое сёння, як гаворыцца, вісіць у паветры: ці павінна школа ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны? Адказ адназначны: школа не можа быць па-за палітыкай. Наогул палітыкі не бывае без школы. Але палітыка там павінна быць толькі адна — дзяржаўная. Сцяг і гімн — дзяржаўныя. І давайце спынім размовы на гэтую тэму», — сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце 24 жніўня 2021 года.
Выйшла поўная абноўленая лінейка падручнікаў для навучэнцаў сярэдняй школы. Чакаецца ўвядзенне шэрагу новых прадметаў, факультатываў - такіх, як духоўна-маральнае выхаванне і патрыятызм, распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык.
Сярод іншых новаўвядзенняў - узмацненне жорсткасці патрабаванняў да паспяховасці навучэнцаў на розных этапах. Гэта змены ў падыходах да выстаўлення адзнак за чвэрць і за год, павышэнне сярэдняга бала атэстата, неабходнага для залічэння ў профільныя дзясятыя класы. Акрамя таго, вяртаецца паняцце «нездавальняючая ацэнка». У рамках адукацыі з бюджэту прафінансуюць экскурсіі - гэта эксперымент.
«Такім чынам, галоўны ўрок, які вынялі ўлады з леташніх падзей, складаецца ў тым, каб ідэалагічна правільна выхоўваць моладзь, каб яна заставалася палітычна лаяльнай цяперашняму рэжыму, любіла Лукашэнку. Асноўны змест перазагрузкі сістэмы адукацыі - гэта фарміраваць са школьнікаў не грамадзян, а падданых дзяржавы. Зыходзячы з логікі Лукашэнка, патрыятызм — гэта не любоў да радзімы, а любоў да дзяржавы, якая атаясамліваецца з цяперашнім рэжымам. Ён шкадаваў аб тым, што ўсё менш застаецца людзей, выхаваных на савецкіх каштоўнасцях, і вініў ва ўсіх праблемах Захад і «праграмы Сораса», — пракаментаваў палітолаг Валерый Карбалевіч.
Чытайце таксама:
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…