Ліквідацыя «Гродна Лайф Медыя» і «Цэнтра «Трэці Сектар» адбудзецца ў Гродне. Некалькі «палітычных» прысудаў вынеслі ў рэгіёнах. У сувязі з ужо распачатымі справамі затрымалі людзей — наперадзе новыя судовыя паседжанні. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў Гродне і вобласці з 23 па 29 жніўня.
Улады Польшчы вырашылі пабудаваць на мяжы з Беларуссю плот вышынёй 2,5 метра. Таксама ў дапамогу памежнікам прыцягнуць вайскоўцаў. Пра гэта напісаў міністр абароны Польшчы, Марыўш Блашчак ў сваім Twitter. Раней плот на мяжы з Беларуссю пачалі будавать Літва і Латвія.
Гродзенскую грамадскую арганізацыю «Цэнтр „Трэці сектар“» будуць ліквідаваць. Да 30 лістапада заснавальнікаў абавяжуць ліквідаваць арганізацыю ТАА «Гродна Лайф медыя». А Вярхоўны суд Беларусі 27 жніўня ліквідаваў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Каля 12.00 25 жніўня ў офіс фірмы «Іквадарт» прыйшлі сілавікі ў экіпіроўцы. Дырэктар студыі Глеб Койпіш затрыманы. Кім і па якой справе — пакуль невядома.
Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў офіс Саюза палякаў у Беларусі раніцай 28 жніўня. Там адбываўся сход настаўнікаў з пляцовак вывучэння польскай мовы, што дзейнічаюць пры Саюзе. Міліцыянты запісалі асабістыя дадзеныя прысутных.
У Гродзенскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыі на прысуд палітвязню Андрэю Герасімовічу, паведамляе Б*лсат. Раней 21-гадоваму хлопцу прысудзілі 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Прысуд пакінулі ў сіле.
У Лідзе 23 жніўня затрымалі Вольгу Махнач — жонку былога падпалкоўніка міліцыі, які сышоў са службы пасля выбараў. Яе адпусцілі пасля ператрусу, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».
Юрый Махнач — былы падпалкоўнік міліцыі з Ліды, камандзір роты ППС Лідскага РАУС. Пасля выбараў ён запісаў свой зварот да сілавікоў, дзе распавёў, як рыхтавалі праваахоўнікаў да выбараў, хто аддаваў загады аб жорсткіх разгонах, а таксама аб збіцці людзей у Лідзе. 19 жніўня 2020 года ён напісаў рапарт аб звальненні. Юрый з’ехаў з краіны яшчэ дзевяць месяцаў таму, баючыся затрымання.
У Слоніме затрымалі мужчыну, які зняважыў каментаром ў «Аднакласніках» супрацоўніка Ленінскага РАУС г. Гродна.
Мужчыну прызналі падазраваным па арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». У 2020-м грамадзянін яго ўжо судзілі за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Жыхара Слонімскага раёна затрымалі за ўдзел у «жнівеньскіх беспарадках». 26-гадовага непрацуючага вяскоўца прызналі падазраваным па раней узбуджанай крымінальнай справе.
Паводле версіі ГУБАЗ, у жніўні мінулага года разам з іншымі пратэстоўцамі ён аказваў супраціў супрацоўнікам міліцыі, блакаваў рух, а таксама выкрыкваў пратэстныя лозунгі ў Мінску. Гэтым ён «прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Аляксандра Нагелу ў Смаргоні асудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя — Віктар Сянько, паведамляе «Гарадзенская вясна».
Яго судзілі паводле ч. 1 арт. 130 КК за нібыта распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў за 13 каментароў у Telegram-канале.
Андрэя Пятроўскага засудзілі да аднаго з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя — Людміла Міхневіч. 46-гадовы Андрэй — былы настаўнік гімназіі ў Смаргоні.
Паводле версіі абвінавачвання, Андрэй у сакавіку паказаў на ўроку відэаролік «Канстытуцыя сышла ў прастытуцыю!» з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі эктрэмісцкім. Сам ролік «змяшчае заведама ілжывую інфармацыю, які ганіць прэзідэнта». Справу распачалі пасля таго, як вучань паведаміў пра гэта бацькам-чыноўнікам. Настаўнік не прызнаў віну.
Апеляцыйную скаргу 19-гадовай студэнткі першага курса геаграфічнага факультэта БДУ з Ліды Дар'і Чайко Гродзенскі абласны суд не задаволіў.
Раней яе асудзілі па ч. 1 арт. 342 КК і арт. 369 КК на 2,5 года «хіміі» ў Лідскім раённым судзе. Суддзя — Максім Філатаў. Прычына — каментар, які абразіў супрацоўніка Следчага камітэта. Чайка прынесла яму прабачэнні і выплаціла 500 рублёў маральнай кампенсацыі.
Інжынера Андрэя Крылова ў Ваўкавыску судзяць за паведамленне ў Telegram-чаце «Банда Луки», у якім ён нібыта заклікае да масавых беспарадкаў.
Мужчына пад вартай, яму пагражае пакаранне ад пяці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі. На судзе Крылоў віну не прызнаў.
Двух жыхароў Гродзенскай вобласці прызналі палітвязнямі. Гэта Аляксандр Нагела і Леанід Герасімлюк.
Чытайце таксама:
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…