У Гродне міліцыя прыйшла на сход настаўнікаў польскай мовы

Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў офіс Саюза палякаў у Беларусі раніцай 28 жніўня. Там адбываўся сход настаўнікаў з пляцовак вывучэння польскай мовы, што дзейнічаюць пры Саюзе. Міліцыянты запісалі асабістыя дадзеныя прысутных, паведамляе Znadniemna.pl.

У офіс СПБ супрацоўнікі органаў прыйшлі, бо нібыта атрымалі ананімнае паведамленне, што ў офісе адбываецца «нелегальны сход». Калі сход будзе прызнаны нелегальным, то ёсць верагоднасць, што настаўнікаў выклікаюць у аддзяленне міліцыі і будуць судзіць, мяркуе рэдакцыя Znadniemna.pl.

Канфлікт вакол польскай меншасці ў Беларусі

25 сакавіка распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і розні» ў дачыненні да прадстаўнікоў незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі. 23 сакавіка затрымалі кіраўніка арганізацыі Анжаліку Борыс.

25 сакавіка затрымалі аднаго з лідараў Саюза, гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута, у кіраўнікоў Саюза палякаў Беларусі ў рэгіёнах прайшлі ператрусы. Сілавікі прыйшлі таксама ў грамадскую польскую школу пры Саюзе палякаў і офіс Саюза палякаў у Гродне.

Польшча адрэагавала на сітуацыю і прапанавала Літве і Латвіі ўвесці абмежаванні ў транспарце тавараў з Беларусі.

2 чэрвеня стала вядома, што трох з пяці грамадзян Беларусі, затрыманых у рамках «польскай справы», вывезлі ў Польшчу. Гэта Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская і Ганна Панішава. Іх затрымалі 25 сакавіка 2021 года.

Канфлікт вакол польскай меншасці пачаўся ў канцы лютага 2021 года пасля мерапрыемства з нагоды Дня памяці «праклятых жаўнераў» у Брэсце. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024