Фото: Kimberly Farmer, unsplash.com
Аб’яднаць ЦТ і выпускныя экзамены пачынаючы з 2023 года прапанаваў міністр адукацыі Ігар Крапенка 24 ліпеня падчас «Рэспубліканскага педсавета» паведамляе БЕЛТА. Акрамя гэтага плануецца правядзення ў ВНУ ўнутранага ўступнага іспыта па профільным прадмеце пры адборы на мэтавую падрыхтоўку.
«Для павышэння якасці школьнага атэстата з 2023 года ў 11-м класе прапануецца ўвядзенне нацыянальнага дзяржаўнага іспыта. Гэта прадугледжвае правядзенне выпускных іспытаў па матэматыцы і адной з дзяржаўных моваў (на выбар) у фармаце цэнтралізаванага тэставання», — сказаў Ігар Карпенка.
Паводле міністра, такое рашэнне падтрымліваюць 70% настаўнікаў і больш за 60% настаўнікаў і бацькоў.
У 2004−2005 годзе быў часткова прыняты прынцып адзінага іспыта па прадметах беларуская і руская мовы. Выпускнік школы меў права прад’явіць сертыфікат з вынікамі тэставання па мовах адміністрацыі школы замест выпускнога іспыта па гэтых прадметах.
У 2005 годзе абітурыент наогул быў абавязаны пры паступленні ў ВНУ альбо ССНУ прайсці толькі ЦТ па беларускай ці рускай мове і пазней заявіць вынікі ў школу замест экзаменаў.
Пазней ад гэтай практыкі адмовіліся. Нанова аб’яднаць ЦТ і выпускныя экзамены ў школе прапаноўвалі ў 2016-м годзе. Папярэдні мінстр адукацыі Міхаіл Жураўкоў не выключаў, што гэта можа адбыцца ў 2020−2021 годзе.
У студзені 2020 года Ігар Карпенка паведаміў, што праграма аб’яднання іспытаў ўжо створана. Але на ўвядзенне зменаў спатрэбіцца яшчэ некалькі бліжэйшых гадоў.
Аб’яднаная сістэма ісптытаў (ЕГЭ — Единый государственный экзамен) з 2007 года дзейнічае ў Расіі. Таксама ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Албаніі, Баўгарыі, Італіі і шэрагу іншых Еўрапейскіх краін існуе такзваны атэстат сталасці - Matura. Школьнікі ва Украіне здаюць ЗНА (Знешняе незалежнае адзначэнне). У Казахстане дзейнічае сістэма АНТ (Адзінае нацыянальнае тэставанне).
У 2021 годзе ў 50 беларускіх ВНУ планавалі ўзяць амаль 54,9 тысяч першакурснікаў. У выкіну недабор абітурыентаў склаў больш за 5 тысяч чалавек. БДУ, БНТУ, БДУІР, БДПУ, Ваенная акадэмія аб’явілі аб дадатковым наборы на бюджэт. Але і пасля яго ва ўніверсітэтах засталося больш за 400 вольных месцаў.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…