Чарга ў ДАІ 7 жніўня. Фота: AutoGrodno.by
Гродзенка падчас суботняй прамой лініі з намеснікам старшыні аблвыканкама Віктарам Пранюком паскардзілася, што ў Дзяржаўтаінспекцыі ўтвараюцца вялікія чэргі. Для таго, каб здзейсніць неабходную працэдуру, прыходзіцца падоўгу чакаць, паведамляе «Гродзенская праўда».
Віктар Пранюк падкрэсліў, што такая тэндэнцыя цяпер назіраецца, аднак у гэтым ёсць і віна саміх грамадзян.
— Пра тое, што ў краіне ўведзены новы транспартны падатак, былі праінфармаваныя ўсе і не адзін раз. Але чамусьці да гэтага часу ніхто не спяшаўся вырашаць пытанні, да прыкладу, са здыманнем з уліку непрыдатных аўтамабіляў. Зараз жа, напярэдадні выплаты падатку, людзі ажывіліся, адсюль і чэргі. ДАІ ў сваю чаргу робіць усё магчымае, каб грамадзяне як мага хутчэй атрымлівалі неабходную паслугу, — сказаў намеснік старшыні аблвыканкама.
Гродзенцы могуць стаяць у чэргі ў ДАІ па двое сутак. Дайшло да таго, што ў Гродне з’явілася новая паслуга: чаргу можна купіць. За тры гадзіны чакання прапанавалі 20 рублёў, піша autogrodno.by.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…