Былы дзіцячы сад па вул. Міхася Васілька, 5 у Гродне рэканструююць пад хостэл і праваслаўную капліцу. Там размесціцца «Гродзенскае дабрачыннае таварыства» — дабрачынная арганізацыя, створаная Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама.
Два паверхі будынка зойме хостэл на 13 месцаў. На першым паверсе таксама будзе праваслаўная капліца з малельнай залай на 30 чалавек. Мансардны паверх зойме адміністрацыйны блок на дзевяць працоўных месцаў.
На ўчастку таксама ёсць гараж, гаспадарчы корпус, гасцявыя паркоўкі, гульнявая пляцоўка для дзяцей, альтанка, пляцоўка для ціхага адпачынку, пляцоўка для размяшчэння кантэйнераў ЦБА, пешаходныя дарожкі, тратуары.
«Гродзенскае дабрачыннае таварыства» дапамагае шматдзетным сем’ям сабраць дзяцей у школу. Падтрымалі ініцыятыву аказання псіхалагічнай дапамогі людзям з рассеянным склярозам. Арганізоўвалі праект па аказанні псіхалагічнай дапамогі бацькам, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Пры рэканструкцыі заменяць агароджу. Таксама міжпаверхавыя драўляныя перакрыцці па бэльках заменяць на аналагічныя бетонныя. Будынак уцяпляць і абліцуюць гіпсакардонам. Усталююць драўляныя дзверы і шклопакеты. Пры рамонце даху гарышча рэканструююць пад мансардны паверх з захаваннем гістарычных цагляных комінаў.
Грамадскія абмеркаванні праекта пройдуць у жніўні-верасні 2021 года. Рашэнне пра яго прымуць у лістападзе таго ж года.
Будынку на Васілька, 5 — 114 гадоў. Паводле адных звестак, тут раней была яўрэйская малітоўная школа, паводле іншых — дом належаў буйному памешчыку Кандратовічу. На месцы суседняга консульства Літвы раней месціўся млын.
З 1950 года на Васілька, 5 былі дзіцячыя яслі-сад № 1. Побач з імі пабудавалі невялікае памяшканне, там быў гаспадарчы блок — пункт прыгатавання ежы і пральня.
У 2018 годзе дзяржава аддала памяшканні разам з тэрыторыяй у 25 сотак праваслаўнай царкве ў бязвыплатнае карыстанне.
Праваслаўны святар Павел Сяргееў марыць пабудаваць на гэтым месцы сацыяльны цэнтр і пякарню.
Чытайце таксама: «Васильки» и «Пчела». Православный священник мечтает построить социальный центр и пекарню в Гродно
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…