Новости

У Шчучыне на 25 сутак асудзілі блогера Vadimati. Ён абвясціў галадоўку

Вадзіма Ермашука (блогера Vadimati) 19 жніўня асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту ў Шчучынскім раённым судзе. Яго судзіў суддзя Дзмітрый Ціунчык паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне. Тры дні блогер адмаўляўся ад ежы, са слоў адваката. Блізкія спадзяюцца пераканаць яго пачаць есці. Адбываць суткі ён будзе ў мясцовым ізалятары.

Яго затрымалі 16 жніўня, на наступны дзень дома правялі агляд, а 18 жніўня пачалі судзіць. Тады з Гродна яго прыехалі падтрымаць некалькі дзясяткаў чалавек. У будынак РАУС, дзе ў выязным пасяджэнні судзілі Вадзіма, нікога не пусцілі. Над гродзенцамі кружыў дрон, а з аўтамабіля без нумароў гулялі ваенныя песні. Каля банка ў той дзень дзяжурыла яго супрацоўніца — з-за вялікай колькасці людзей. Каля суда пастаянна знаходзіліся міліцыянты і людзі ў цывільным, падобныя да сілавікоў, перыядычна заходзілі вайскоўцы.

19 жніўня калонка з песнямі знаходзілася ўжо каля будынка РАУС. Гучная музыка замінала перагаворвацца з яго супрацоўнікамі. Некаторыя палічылі гэта парушэннем грамадскага парадку. Супрацоўнік РАУС сказаў, што гэта не мае дачынення да цяперашняга адміністрацыйнага працэсу. А ў судзе сказалі, што такое бывае — музыку ўключаюць для «ўзняцця баявога духу». У акне будынка РАУС гродзенцы пабачылі камеру — верагодна, іх зноў здымалі.

У суд пусцілі толькі блізкіх Вадзіма — сястру і цётку.

Чытайце таксама: В Щучине судят гродненского блогера Вадимати

Сястру блогера Вадзімаці Наталлю кудысьці павезлі ў міліцэйскім мікрааўтобусе. Яе вывелі з РУУС, дзе яна засталася, каб перадаць брату перадачу. Меркавана яе павезлі на апытанне. Тэлефон дзяўчына не здымае, але рэгулярна з’яўляецца ў сетцы. Гэта можа азначаць, што яе тэлефонам завалодалі сілавікі. Адвакат Наталлі была не ў курсе таго, што адбываецца.

Чытайце таксама: У сестры блогера Вадимати прошел обыск. Дело не связано с блогером

Хто такі Vadimati

Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024