Новости

У Шчучыне судзяць гродзенскага блогера Vadimati

18 жніўня ў Шчучыне судзяць блогера Вадзіма Ермашука. Яго абвінавачваюць на ст. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Абноўлена ў 18.40. Суд над блогерам працягнецца 19 жніўня ў 9.00. Яго абвінавачваюць у тым, што ён заклікаў людзей на «масавае спартыўнае мерапрыемства». Судзіць яго Дзмітрый Ціунчык. Раней ён судзіў члена ініцыятыўнай групы Ціханоўскага і вёў справу аб парнаграфіі ў Гродна. Па справе праходзяць сведкамі тры чалавекі: Ульяна Ляскевіч і двое хлопцаў, якія былі на скейт-пляцоўцы, калі туды прыехаў Вадзім. Адзін з хлопцаў не з’явіўся, другі сказаў, што яго нікуды не клікалі, а блогера ён не ведае.

Вадзім трымаецца бадзёра, распавяла Ульяна. Ён перадаваў усім прывітанне.

Увесь час да 17.30, пакуль гродзенцы чакалі блогера з суда, над імі кружыў дрон, а з аўтамабіля без нумароў гралі вайсковыя песні. У нейкі момант да групы дзяўчат падышоў чалавек, падобны на сілавіка, і паказаў пост са скрінамі відэа інтымнага характару ў адным з Telegram-каналаў, у якім нібыта ёсць блогер. Мужчына пацікавіўся, што прысутныя аб ім думаюць. Таксама каля банка ў той дзень дзяжурыла яго супрацоўніца. Яна сказала, што яе аб гэтым папрасілі з-за вялікай колькасці людзей.

Таксама стала вядома, што аднаго хлопца з тых, хто хацеў паехаць на суд, затрымалі на выездзе з Гродна і адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Ён ужо на свабодзе.

Падтрымка і міліцыя

Падтрымаць Вадзіма прыехала каля 40 гродзенцаў. Па шляху каля Шчучына яны заўважылі пасты ДАІ - невядома, ці было гэта звязана з судом. Каля будынкаў суда і РАУСа, якія знаходзяцца па суседстве, дзяжурыў чалавек у цывільным, падобны на сілавіка. Некалькі міліцыянтаў сачылі за гродзенцамі з аўтамабіляў. Над людзьмі зверху лётаў робат — верагодна, міліцэйскі.

У судзе Шчучынскага раёна ў наведвальнікаў перапісалі пашпартныя звесткі. Праз паўгадзіны высветлілася, што судзяць Вадзіма на выязным судовым пасяджэнні ў будынку РАУС. Туды прапусцілі толькі адваката і сведку па справе Ульяну Ляскевіч. Прычына — «закрыты рэжым, вас не прапусцяць, калі не выклікалі».

Раней гэтак жа праходзіў выязны суд над гаспадыняй крамы «Адметнасць» Вольгай Верамеенкай. Фактычна, такія абмежаванні робяць судовае пасяджэнне закрытым. Людзі неўзабаве сышлі ад адміністрацыйных будынкаў у парк.

Шчучын, 17 жніўня. Фота: Hrodna.life

Вадзіма Ермашука затрымалі 16 жніўня і даставілі ў Шчучынскі РАУС. У Шчучын ён паехаў здымаць відэа пра скейт-пляцоўку. Двух яго памочніц апыталі і адпусцілі. Увечары 17 жніўня ў яго адбыўся ператрус ці агляд. Суд перанеслі на 15.00 18 жніўня.

Чытайце таксама:

Хто такі Vadimati

Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025