Вадзіма Ермашука (Vadimati) затрымалі 16 жніўня паводле адміністрацыйнага артыкула. Перадачу ў Шчучынскім ізалятары не прынялі, дазволілі перадаць толькі цёплыя рэчы. 17 жніўня павінен адбыцца суд. Гродзенка Ульяна Ляскевіч распавяла Hrodna.life, як яго затрымалі. Яе выклікалі ў суд сведкай.
UPD 23.20. Дома ў блогера праходзіць вобшук ці агляд. Ён — разам з сілавікамі.
UPD 18.45. Суд будзе заўтра ў 15.00.
Вадзіма Ермашука затрымалі 16 жніўня і даставілі ў Шчучынскі РАУС. У Шчучын ён паехаў здымаць відэа пра скейт-пляцоўку. Верагодна, сілавікі атрымалі доступ да яго тэлефона: паведамленні, якія ён атрымаў пасля затрымання, прачытаныя, але ён на іх не адказаў, распавяла Ульяна Ляскевіч. Некаторыя звязалі яго затрыманне з адной з апошніх сторыс у Instagram, дзе ён выказаўся пра чырвона-зялёны сцяжок, які прадаецца на запраўцы, і назваў яго «анучкай».
Читайте также: Гродненского блогера Vadimati задержали в Щучине на 72 часа
Вадзім і Ульяна з праектам «Неудобный город» вырашылі падняць пытанне скейт-пляцоўкі ў Гродне. 12 жніўня па гэтым пытанні яны схадзілі на прыём у Гродзенскі гарвыканкам. Потым вырашылі вывучыць працу скейт-пляцовак у рэгіёнах. 16 жніўня Вадзім, Ульяна і яшчэ адна сяброўка, якая папрасіла не называць яе ў тэксце, адправіліся ў Шчучын.
Прыехаўшы на скейт-пляцоўку ў Шчучыне, яны нават не паспелі пачаць здымку. Неўзабаве да іх прыйшлі іншыя тры міліцыянты. Ульяна запомніла, што сярод іх быў падпалкоўнік, супрацоўнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў і ўчастковы.
Міліцыянты цікавіліся, што яны здымаюць, казалі аб «масавым мерапрыемстве». Папрасілі паказаць дакументы — гродзенцы пайшлі да свайго аўтамабіля па іх. Пасля праверкі дакументаў гродзенцаў падзялілі (дзяўчаты былі ў адным міліцэйскім аўтамабілі, Вадзім — у іншым) і адвезлі ў РАУС, якое знаходзілася праз 200 метраў. На пытанні «па якой справе мы праходзім, у якім мы працэсуальным статусе, ці патрэбны нам адвакат?» супрацоўнікі міліцыі не адказвалі.
Дзяўчатам правялі асабісты дагляд і ўзялі тлумачэнні, дзе яны выступалі сведкамі. Усіх апытвалі паасобку. Міліцыянты цікавіліся, навошта яны прыехалі ў Шчучын, як ставяцца да дзяржаўнай сімволікі, як да яе ставіцца Вадзім. Пры гэтым апытваным не зачыталі іх правы, не папярэдзілі аб вядзенні аўдыё- і відэазапісу, не прапанавалі абаронцу, не сказалі пра тое, што яны могуць не сведчыць супраць сябе.
Пасля апытання міліцыянты правялі агляд аўтамабіля. На пытанні пра лёс Вадзіма дзяўчатам у міліцыі не адказалі. 17 жніўня стала вядома, што яго будуць судзіць паводле адміністрацыйнага артыкула.
Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.
Чытайце таксама:
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…