Дзяржаўны Гістарычны музей Масквы гатовы перадаць частку архіваў шэрагу цэркваў Мінскай і Гродзенскай епархій. У асноўным гэта метрычныя кнігі Гродзенскага Сафійскага Сабора. У фондзе знаходзіцца 80% каштоўных і дасюль згубленых дакументаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў гісторык Аляксей Бялецкі.
«Дакументы, якія знаходзяцца ў гістарычным музеі Масквы — ўнікальныя. Яны лічыліся страчанымі, таму ўдвая прыемней выявіць іх праз доўгі час», — распавёў Hrodna.life гісторык Аляксей Бялецкі. — «Склад дакументаў разнастайны. Яны дазваляюць не толькі аднавіць радаводы большасці жыхароў Гродна, так як каля 70% праваслаўнага насельніцтва горада наведвала галоўны сабор, але і прасачыць рэлігійнае і штодзённае жыццё Гродна і іншых гарадоў, мястэчак і вёсак. Гэта дазволіць выявіць для гісторыі некаторыя адметныя імёны, раскрыць невядомыя раней гістарычныя падрабязнасці».
Дакументы, якія Гістарычны музей Масквы гатовы перадаць, ў вельмі кепскім фізічным стане — «развальваюцца на вачах». Як паведамляе Аляксей Бялецкі - «Па словах дырэктара Нацыянальнага Гістарычнага архіва ў Гродне, яны не маюць магчымасці прыняць архіў з-за адстунасці асобнага памяшкання. Бо кнігі ў грыбку і цвілі, яны могуць заразіць «здаровыя» дакументы. Тым больш адрэстаўраваць у бліжэйшыя гады дастаткова ўнушальную колькасць дакументаў сіламі аднаго-двух спецыялістаў, улічваючы цякучую працу па рэстаўрацыі не магчыма.
Рэстаўрацыя дакументаў - працаёмкі, грошазатратны і доўгатэрміновы працэс. Ён патрабуе акрэсленых умоваў і спецыялістаў. «Такія ўмовы і спецыялісты ёсць як і ў Беларусі, так і ў Маскве, але рэсурсаў ні там, ні там не хапае. Прыярытэты могуць адрознівацца, а пакутуюць, ў выніку, дакументы», — распавёў Аляксей.
Акрамя гэтага, не проста ў кароткі тэрмін юрыдычна правільна аформіць афіцыйную междзяржаўную перадачу дакументаў. Зараз чальцы «Архіўнага дазора» ад Беларусі вядуць перамовы.
«Час працуе супраць нас. Таму першачарговай задачай мы паставілі не факт перадачы дакументаў, а рэстаўрацыю, алічбоўку і перадачу лічбавых копій ў навуковыя ўстановы Беларусі.
Дакументы Гродзенская Сафійскага Кафедральнага сабора (Фара Вітаўта):
Таксама не меньш каштоўныя:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…